wd wp Пошук:

Кайы

Тамга Кайы

Кайы (турэцк.: Kayı, літаральна “вялікія”, “высокія”) — старажытнае племя цюркаў-агузаў, што паходзіла з падгаліны базоклар (“шэрыя стрэлы”). Лічылі сябе прамымі нашчадкамі Гюн-хана, сына хана Агуза, легендарнага заснавальніка саюза агузаў. Некаторыя даследчыкі атаесамляюць кайы з паўночнакаўказскай Кайтагскай дзяржавай, якая існавала з VIII ст. на тэрыторыі Дагестана.

Каля XII ст. кайы з’явіліся на ўсходзе Анатоліі і пасля руйнавання сельджукскай дзяржавы атрымалі незалежнасць. Згодна запісам XV ст. да гэтага племені належыў Асман I, заснавальнік Асманскай імперыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Турцыі
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты