Зборная Украіны па хакеі з шайбай — нацыянальная хакейная каманда Украіны, якая прадстаўляе краіну на міжнародных спаборніцтвах па хакеі з шайбай. У рэйтынгу IIXФ за 2014 год знаходзіцца на 21 месцы[1]. З 2008 года выступае ў дывізіёне I (другі паводле іерархіі чэмпіянатаў свету).
Кіруючы орган — Федэрацыя хакея Украіны; генеральны менеджар — Сяргей Шакураў, галоўны трэнер — Андрэй Назараў.
З 1952 да 1991 украінскія хакеісты выступалі ў складзе зборнай каманды СССР. Першая сустрэча незалежнай зборнай Украіны адбылася на таварыскім турніры ў Санкт-Пецярбургу (Расія) 14 красавіка 1992 года супраць зборнай Казахстана; першая афіцыйная сустрэча — з тым жа супернікам 6 лістапада 1992 у Мінску (Беларусь) у рамках кваліфікацыйнага раўнду на чэмпіянат свету ў Дывізіёне «C». Гэтай падзеі папярэднічала стварэнне Федэрацыі хакея Украіны і яе ўваходжанне ў структуру Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (IIXФ), якое адбылося 6 мая.
З першых гадоў свайго існавання зборная Украіны змагалася ў трэцім дывізіёне хакейнага чэмпіянату свету. Прарыў у эліту адбыўся ў сезоне 1997—1998 гадоў, калі ўкраінцы спярша перамаглі ў турніры Дывізіёна «C», а праз год занялі 1-е месца ў Дывізіёне «B».
Цягам наступных 9 гадоў зборная Украіна заставалася ўдзельніцай элітнага Дывізіёна чэмпіянату свету, страціўшы месца ў сусветнай хакейнай эліце па выніках чэмпіянату свету 2007 года. Найвышэйшае дасягненне ўкраінскай зборнай за час удзелу на найвышэйшым узроўні — 9 месца ў 2002 года.
Каманда Украіны толькі адзін раз здолела пераадолець кваліфікацыйны раўнд для ўдзелу ў хакейным турніры Зімовых Алімпійскіх гульняў. На Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ўкраінцы распачалі свае выступы ў групе «B» папярэдняга групавога турніру, па хадзе якога здабылі перамогі над зборнымі Швейцарыі і Францыі, а таксама мінімальна саступілі 0:1 зборнай Беларусі. Дзякуючы гэтай перамозе адзіную пуцёўку на асноўны турнір атрымалі беларусы. Першы выступ на Алімпіядзе зборная Украіны скончыла разгромным паражэннем з лікам 2:9 ад зборнай Латвіі ў гульні за 9 месца.
Год | Месца правядзення | Вынік | Галоўны трэнер |
---|---|---|---|
1993 | Славенія | 18-е месца (2-е ў групе «C») |
Аляксандр Фадзееў |
1994 | Славакія | 23-е месца (3-е ў групе «C») |
Аляксандр Фадзееў |
1995 | Балгарыя | 23-е месца (3-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў |
1996 | Славенія | 22-е месца (2-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў |
1997 | Эстонія | 21-е месца (1-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў |
1998 | Славенія | 17-е месца (1-е ў групе «B») |
Анатоль Багданаў |
1999 | Нарвегія | 14-е месца | Анатоль Багданаў |
2000 | Расія | 14-е месца | Анатоль Багданаў |
2001 | Германія | 10-е месца | Анатоль Багданаў |
2002 | Швецыя | 9-е месца | Анатоль Багданаў |
2003 | Фінляндыя | 12-е месца | Анатоль Багданаў |
2004 | Чэхія | 14-е месца | Аляксандр Сеўканд |
2005 | Аўстрыя | 11-е месца | Аляксандр Сеўканд |
2006 | Латвія | 12-е месца | Аляксандр Сеўканд |
2007 | Расія | 16-е месца | Аляксандр Сеўканд |
2008 | Японія | 19-е месца (2-е ў дывізіёне IB) |
Уладзімір Галубовіч |
2009 | Польшча | 20-е месца (2-е ў дывізіёне IB) |
Аляксандр Сеўканд |
2010 | Нідэрланды | 19-е месца (2-е ў дывізіёне IA) |
Міхаіл Захараў |
2011 | Украіна | 21-е месца (3-е ў дывізіёне IB) |
Дэйв Льюіс |
2012 | Славенія | 22-е месца (6-е ў дывізіёне IA) |
Анатоль Хаменка |
2013 | Украіна | 23-е месца (1-е ў дывізіёне IB) |
Аляксандр Кулікоў |
2014 | Рэспубліка Карэя | Андрэй Назараў |