wd wp Пошук:

Зборная Латвіі па хакеі з шайбай

Зборная Латвіі па хакеі з шайбай (лат.: Latvijas hokeja izlase) — мужчынская нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Латвію на чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай. Каманда знаходзіцца пад кантролем Федэрацыі хакея Латвіі (латыш. Latvijas Hokeja Federācija). Галоўным трэнерам зборнай зараз з’яўляецца Харыйс Вітоліньш.

У 1932 годзе ўпершыню выступіла на чэмпіянаце Еўропы, на якім заняла перадапошняе 8 месца, апярэдзіла каманду Румыніі, выйграўшы ў яе з лікам 3:0. Найвышэйшых вынікаў да ўваходжання ў склад СССР латвійская каманда дасягнула на чэмпіянатах свету 1938 і 1939, заняўшы 10 месца з 14.

У сучаснай гісторыі каманда дабілася найбольшых вынікаў на чэмпіянатах свету ў 1997, 2000, 2004, 2009, 2018 гадах і зімовых Алімпійскіх гульнях 2014, дайшоўшы да 1/4 фіналу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Хакей у Латвіі
Катэгорыя·Хакейныя зборныя