wd wp Пошук:

Зімовыя Алімпійскія гульні

Месцы правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў
Карта пераможцаў зімовых Алімпійскіх гульняў      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 1 раз      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2 разы і больш      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 5 разоў і больш

Зімовыя Алімпійскія гульні — найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па зімовых відах спорту, што праводзяцца адзін раз у 4 годы пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта. Зімовыя Алімпійскія гульні пачалі праводзіцца з 1924 года як дадаткі да летніх Гульняў. Некаторыя зімовыя віды спорту былі ўключаны ў летнія Алімпійскія гульні ў 1908 і 1920 гадах. З 1924 па 1992 гады зімовыя Алімпійскія гульні праводзіліся ў тыя ж гады, што і летнія. З 1994 зімовыя Алімпійскія гульні праводзяцца са зрухам у 2 года ад летніх Алімпійскіх гульняў.

Іншыя назвы: зімовая Алімпіяда, Белая алімпіяда.

Гісторыя

Першымі міжнароднымі спаборніцтвамі, прызначанымі адмыслова для зімовых відаў спорту, былі Паўночныя гульні (швед.), якія праводзіліся з 1901 па 1926 год у Стакгольме.

У складзе Алімпійскіх гульняў яшчэ пры стварэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта у 1894 годзе меркавалася ўключыць у алімпійскую праграму катанне на каньках. Аднак упершыню гэты від спорту з’явіўся на Гульнях 1908 года: было разгуляна 4 камплекта ўзнагарод у фігурным катанні.

У 1911 годзе на сесіі МАК было прапанавана арганізаваць на наступных гульнях адмысловы «Тыдзень зімовых відаў спорту», але бо арганізатарам у 1912 годзе выступала Швецыя, то яна выступіла супраць прапановы, асцерагаючыся канкурэнцыі Паўночным гульням. Пры падрыхтоўцы да наступных Алімпійскіх гульняў ідэя аб «Тыдні» прагучала зноў, але Першая сусветная вайна перашкодзіла правядзенню спаборніцтваў. І ў праграму Алімпійскіх гульняў 1920 года ў Антверпене былі ўключаны спаборніцтвы па фігурнаму катанню і хакею з шайбай.

У 1924 годзе ў Шамані (Францыя) пад патранажам МАК была праведзена «Міжнародны спартыўны тыдзень па выпадку VIII Алімпіяды». Папулярнасць праведзенай падзеі прывяла да таго, што мінулы «тыдзень» стаў звацца першымі зімовымі Алімпійскімі гульнямі.

Спачатку летнія і зімовыя Гульні праходзілі ў адзін і той жа год, а ў 1994 годзе яны падзяліліся і да цяперашняга часу праводзяцца праз прыкладна роўныя прамежкі часу (2 года).

Гады і месцы правядзення

Гульні Год Горад Краіна Колькасць Колькасць
краін-удзельніц спартсменаў-удзельнікаў спартыўных дысцыплін відаў спорту
I 1924Шамані Францыя 16 280 14 4
II 1928Санкт-Морыц Швейцарыя 25 464 14 4
III 1932Лейк-Плэсід ЗША 17 252 14 4
IV 1936Гарміш-Партэнкірхен Германія 28 646 17 4
(1) 1940Гарміш-Партэнкірхен Германія
(1) 1944Карціна-д’Ампеца Італія
V 1948Санкт-Морыц Швейцарыя 28 669 22 4
VI 1952Осла Нарвегія 30 694 22 4
VII 1956Карціна-д’Ампеца Італія 32 821 24 4
VIII 1960Скво-Вэлі ЗША 30 665 27 4(2)
IX 1964Інсбрук Аўстрыя 36 1091 34 6(3)
X 1968Грэнобль Францыя 37 1158 35 6
XI 1972Сапара Японія 35 1006 35 6
XII 1976Інсбрук Аўстрыя(4) 37 1123 37 6
XIII 1980Лейк-Плэсід ЗША 37 1072 38 6
XIV 1984Сараева Югаславія 49 1272 39 6
XV 1988Калгары Канада 57 1423 46 6
XVI 1992Альбервіль Францыя 64 1801 57 6
XVII 1994(5)Лілехамер Нарвегія 67 1739 61 6
XVIII 1998Нагана Японія 72 2302 68 7(6)
XIX 2002Солт-Лэйк-Сіці ЗША 77 2399 78 7
XX 2006Турын Італія 80 2508 84 7
XXI 2010Ванкувер Канада 82 2766 86 7
XXII 2014Сочы Расія 88 2800 98 7
XXIII 2018Пхёнчхан Рэспубліка Карэя
XXIV 2022Пекін КНР

1 Адменены з-за Другой сусветнай вайны. 2 Біятлон становіцца зімовым алімпійскім відам спорту. Адмяняецца правядзенне спаборніцтваў па бабслеі. 3 Санкавы спорт становіцца зімовым алімпійскім відам спорту. 4 Першапачаткова гульні павінны былі адбыцца ў Дэнверы (ЗША). Але з-за фінансавых праблем арганізатараў было прапанавана правесці Алімпіяду ў Аўстрыі. 5 З гэтага года Зімовыя Алімпійскія гульні больш не праходзяць у тым жа годзе, што і летнія гульні. Зараз Зімовыя Алімпійскія гульні праводзяцца са зрушэннем у 2 года. 6 Кёрлінг становіцца сёмым зімовым алімпійскім відам спорту. Таксама ў праграму гульняў уносяць сноўбордзінг. Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Зімовыя Алімпійскія гульні