wd wp Пошук:

Зборная Швейцарыі па хакеі з шайбай

Збо́рная Швейцарыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Швейцарыі. У рэйтынгу IIXФ за 2014 год знаходзіцца на 7 месцы[1]. Кіруючы орган — Швейцарскі хакейны саюз; галоўным трэнерам з’яўляецца канадскі спецыяліст Шон Сімпсан.

Сучасны швейцарскі хакей вядомы сваёй моцнай школай брамнікаў, цэлы шэраг галкіпераў нацыянальнай зборнай маюць досвед выступаў за клубы Нацыянальнай хакейнай лігі. Акрамя таго, запатрабаваныя ў НХЛ і палявыя ігракі швейцарскай зборнай.

Гісторыя

Самых вялікіх поспехаў швейцарская зборная дамаглася ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі, заваяваўшы золата на хатніх чэмпіянаце Еўропы 1926 года і срэбра на чэмпіянаце свету 1935 года, якія праходзілі ў Давосе. Пасля бронзавага медаля на чэмпіянаце свету 1953 года швейцарская каманда доўгі час не магла атрымаць медалі на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях, у 1992 і 1998 гадах яна здолела займаць чацвёртае месца.

Сапраўдны прарыў каманда здзейсніла пад кіраўніцтвам канадскага спецыяліста Шона Сімпсана ў 2013 годзе, дзе раптам выйшла ў фінал чэмпіянату свету ў Фінляндыі і Швецыі, спачатку атрымаўшы перамогу ва ўсіх 7 матчаў у групе (адзін з іх — па булітах у зборнай Канады), затым у чвэрцьфінале абыграўшы зборную Чэхіі (2:1), а ў паўфінале — зборную ЗША (3:0). Ні ў адным з 9 матчаў да фіналу швейцарцы не прапусцілі больш за 2 шайбы.

У вырашальным матчы швейцарцы сустрэліся са зборнай Швецыі, якую ўжо абгульвалі на групавым этапе з лікам 3:2. Лік адкрыў швейцарац Раман Ёсі, аднак затым шведы закінулі пяць шайбаў запар і сталі чэмпіёнамі. Швейцарцы ж паўтарылі свой ​​поспех 78-гадовай даўніны, калі ўпершыню здолелі выйграць срэбра чэмпіянату свету. Паводле вынікаў чэмпіянату Раман Ёсі быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру і лепшым абаронцам[2]. Ён жа разам з іншым абаронцам Жульенам Ваклерам ўвайшоў у сімвалічную зборную турніру[3].

Трэба адзначыць, што зборная па розных прычынах абышлася без некалькіх ігракоў НХЛ — брамніка Ёнаса Гілера, абаронцаў Марка Штрайта, Лукі Сбісы, Яніка Вебера, нападніка Дам’ена Брунера.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.) . International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.
  2. Як швейцарскія хакеісты вярнуліся на п’едэстал праз 60 гадоў. «Звязда»
  3. Швейцарец Роман Йоси признан самым ценным игроком чемпионата мира по хоккею. Итар-Тасс

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Хакей у Швейцарыі
Катэгорыя·Хакейныя зборныя