wd wp Пошук:

Рахіў

Рахіў (укр.: Рахів, ням.: Rachau, венг.: Rahó, чэшск.: Rachov) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны на Гуцульшчыне. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Закарпацкай вобласці ў горнай катлавіне на вышыні 430 м над узроўнем мора — самы высакагорны горад і раённы цэнтр ва Украіне. Найбольшы перапад вышынь у Рахiве паміж самай нізкай (400 м) і найбольш высокай (1200 м) вуліцах. Дзякуючы геаграфічнаму размяшчэнню, унікальнай прыродзе і самабытнай гуцульскай культуры Рахіў вядомы, як адзін з самых папулярных турысцка-рэкрэацыйных цэнтраў заходняй Украіны. У горадзе працуюць турбаза, гасцініцы і шэраг прыватных дамоў. У Рахіве размешчана праўленне Карпацкага біясфернага запаведніка.

Гісторыя

Датай заснавання Рахiва лічыцца 1447, хоць пісьмовая згадка пра гэта селішча вядома яшчэ з 910 года. Аднымі з першых пасяленцаў Рахава, напэўна, былі гуцулы з Галічыны — Мельнічукi, Варохты і іншыя. Сяляне займалiся авечкагадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем, пчалярствам. Жылі ў курных хатах-буданах, пасля будавалі гуцульскія хаты-гражды.

У XIII ст. Венгрыя цалкам авалодала горнымі раёнамі Закарпацця. Паступова сюды сталі прыбываць і сяліцца тут венгерскія феадалы.

Пацярпеў Рахiў і татара-мангольскага іга. У 1241 шасцідзесяцітысячная арда хана Батыя перайшла цераз Карпаты ў Венгрыю. За перыяд свайго панавання татара-манголы агнём і мячом спустошылі i зруйнавалi амаль ўсе сёлы i гарады.

Пасля адступлення заваёўнікаў у Закарпацце вяртаюцца венгерскія феадалы. Пасля паражэння ў бітве пад Могачам ў 1526 Венгрыя распалася. Большая частка Закарпацця трапіла ў васальную залежнасць ад Турцыi, а астатняя тэрыторыя апынулася пад уладай Габсбургаў. У пачатку XIV ст. зараджаецца апрышкаўскi рух. Рахiўчане бралі актыўны ўдзел у атрадах народных мсціўцаў І. Пынці, Ф. Бойка, І. Пысклывага, А. Доўбуша, В. Баюрака, што навальнiцаю праносiлiся па Карпатах.

У часы ўваходжання Закарпацкі зямель у склад Аўстра-Венгрыі сюды было пераселена шмат нямецкіх каланістаў, з удзелам якіх адбывалася станаўленне лесаперапрацоўчай галіны. У 1896 Рахiў стаў павятовым мястэчкам — цэнтрам Цісадалінянскага павета (акругі) Марамароскага камітата. З пачатку XX ст. вядома пячаць паселішча — з выявай галавы аленя, павернутай у левы геральдычны бок.

У лістападзе 1918 рахаўчане рашуча падняліся на барацьбу за вызваленне і ўз’яднанне краю з украінскім народам. 8 лістападзе 1918 у сяле Ясіня была ўтворана Гуцульская рэспубліка на чале са Сцяпанам Клачуракам, якая пратрымалася да мая 1919. 14 студзеня яе войскі, з боем, вызвалілі Рахiў ад венгерскай адміністрацыі і войскаў.

У чэрвені 1920 Рахiў увайшоў у склад Чэхаславацкай рэспублікі.[1]

Фашысцкая акупацыя часоў другой сусветнай вайны завяршылася заняццем горада, як і ўсяго Закарпацця, часцямі Чырвонай Арміі ў кастрычніку 1944 года. У 1945 Рахiў, як і ўсё Закарпацце, увайшоў у склад УССР.

Клімат

Клімат на Рахіўшчыне умерана кантынентальны з ярка выяўленай пояснасцю: у нізіне — умераны, з цёплым летам і адносна мяккай зімой; у вярхоўях — рэзка кантынентальны, з халоднай і працяглай зімой і халаднаватым дажджлівым летам. Сярэдняя студзеньская тэмпература −4,8 ° C, сярэдняя тэмпература ліпеня 18 ° C, а сярэдняя гадавая тэмпература паветра складае 7,4 ° C. Перыяд з тэмпературай звыш плюс 10 ° C складае 147 дзён. Цяплей у раёне сяла Луг, а халадней на Гаверле. Пераважаюць вятры заходняга і паўднёва-заходняга кірунку.

Насельніцтва

Насельніцтва
198920012012
15 812 15 241 15 197

Нацыянальны склад:

Транспарт

Ходзяць прыгарадныя дызель-цягнікі ў Каламыю і Івана-Франкоўск, робячы прыпынкі ў Білыні, Квасах, Ясыне, Варохце, Татараве, Мыкулычыне, Ярэмчы, Дэлятыне і інш.

Зноскі

  1. Preclík, Vratislav. Masaryk a legie (Masaryk and legions), váz. kniha, 219 pages, first issue vydalo nakladatelství Paris Karviná, Žižkova 2379 (734 01 Karvina, Czech Republic) ve spolupráci s Masarykovým demokratickým hnutím (in association with Masaryk Democratic Movement, Prague), 2019, ISBN 978-80-87173-47-3, pages 35 – 53, 106 - 107, 111-112, 124–125, 128, 129, 132, 140–148, 184–199.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Закарпацкай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта