wd wp Пошук:

Жан Кальвін

Кальвін

Жан Кальвін (фр.: Jean Calvin; 10 ліпеня 1509 — 27 мая 1564) — дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму — кірунку пратэстанцтва.

Біяграфія

Быў французам, нарадзіўся ў Наён у Пікардыі. Вучыўся ў Арлеане і ва ўніверсітэце ў Парыжы. У Парыжы малады Кальвін сутыкнуўся з навучаннем Марціна Лютэра. Выйшаў з каталіцтва, пакінуў Францыю і пасяліўся як выгнаннік у Базэлі. Тут пачаў фармуляваць сваю ўласную тэалогію. У 1536 годзе скончыў трактат «Institutio christianae religionis» (лац. «Навука хрысціянскай рэлігіі»), пазней зрабіў яго пераклад на французскую мову, які ў будучыні станецца адным з класічных тэкстаў маладой французскай мовы.

У 1537 годзе разам з Д. Фарэлям заклікаў жыхароў Жэневы прысягнуць на вернасць пратэстанцкаму вызнанню веры. Гараджане аднесліся да гэтага адмоўна. Калвін вымушаны быў выехаць у Страсбург, дзе Марцін Буцэр, мясцовы кіраўнік рэфармацыі, заахвоціў яго да далейшай дзейнасці. У 1539 годзе Кальвін пачынае публікаваць каментары да некаторых кніг Бібліі.

У верасні 1541 года Яна Кальвіна зноў запрашаюць да Жэневы. Тут, карыстаючы з падтрымкі грамадскай улады, ён засноўвае свой уласны Касцёл. Вернікі ў ім самі выбіраюць сваіх пастыраў, рэлігійны культ мае просты характар і скіраваны выключна да Бога. Кальвін становіцца фактычным кіраўніком Жэневы. Пад яго ўплывам у горадзе былі адменены ўсе святы, забаронена гульня ў карты, танцы, адведванне тэатру, нашэнне шыкоўных вопратак і інш. Людзей, што не вялі жыццё згоднае з дактрынай кальвінізму і тых, хто яе актыўна асуджаў, выдавалі грамадскім уладам. Ад 1541 да 1546 года ў Жэневе было выдадзена 56 смяротных прысудаў і 78 загадаў на выгнанне. У 1553 годзе Мігель Сервет, актыўны крытык поглядаў Кальвіна, быў арыштаваны ў Жэневе і жывым спалены.

У 1549 годзе Кальвін і Г. Булінгер, спадкаемца Ульрыха Цвінглі, падпісалі Consensus Tigurinus, які прычыніўся да з’яднання швейцарскіх рэфармаваных Касцёлаў.

У 1559 годзе Кальвін засноўвае Жэнеўскую акадэмію да якой прыбываюць вучыцца студэнты з розных краін Еўропы.

У Швейцарыі ў тыя гады заставаліся моцнымі пазіцыі цвінгліянства, што абмяжоўвала распаўсюджванне кальвінізму. У іншых краінах (Нідэрланды, Францыя) колькасць прыхільнікаў Жана Кальвіна пачынае моцна ўзрастаць.

Погляды

На погляды Жана Кальвіна вялікі ўплыў аказала лютэранства. Паводле Кальвіна ўсе чалавечыя веды пра Бога паходзяць выключна з Бібліі. Можна пазнаць Бога толькі калі Ён дасць сябе пазнаць чалавеку. Прабачэнне заганаў і збаўленне чалавека магчыма толькі праз пасрэдніцтва Божае ласкі. Яшчэ да нараджэння чалавеку прызначана, незалежна ад яго будучага жыцця, трапіць пасля смерці ў Рай або ў Пекла. Кальвін лічыў, што Касцёл не можа абмяжоўвацца дзяржаўнай уладай.

Творы

«Навука хрысціянскай рэлігіі» 1536 год — зборны твор, які змяшчае перажытае Жанам Кальвінам на ўласным досведзе. У ім выказаў тэорыю прэдыстынацыі (прадвызначэнне Богам чалавечага лёсу). Паводле яго, таямніца прадвызначэння вынікае з усёмагутнасці Бога. У «Навуцы хрысціянскай рэлігіі» выказаны грамадскі характар кальвінісцкай пабожнасці.

Зноскі

  1. 1 2 3 Cohen S. G. John Calvin (1509-1564) French churchman and religious reformer // Allergy proceedings : the official journal of regional and state allergy societies.Providence: OceanSide, 1995. — Vol. 16, Iss. 5. — P. 276–278. — ISSN 1046-9354 Праверана 18 лютага 2019.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 4 мая 2021.
  4. 1 2 Кальвин Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1564 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Уаза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1509 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жэневе
Катэгорыя·Постаці пратэстанцтва
Катэгорыя·Памерлі 27 мая