wd wp Пошук:

Дэвід Боўі

Дэвід Боўі (англ.: David Bowie [ˈboʊ.iː][9], сапраўднае імя Дэвід Роберт Джонс, англ. David Robert Jones; 8 студзеня 1947, Лондан10 студзеня 2016) — брытанскі рок-музыкант, вакаліст, кампазітар , мастак, акцёр

, прадзюсар, аўтар песень. На працягу пяцідзесяці гадоў займаецца музычнай творчасцю і часта мяняе імідж, таму яго называюць «хамелеонам рок-музыкі». Пры гэтым Боўі ўдаецца захоўваць уласны вядомы стыль, паспяхова сумяшчаючы яго з актуальнымі музычнымі напрамкамі. Боўі лічыцца наватарам, у прыватнасці, дзякуючы сваім работам 1970-х гадоў. Ён аказаў уплыў на многіх музыкантаў, вядомы сваім характэрным голасам і інтэлектуальнай глыбінёй створаных ім работ.

Выпусціўшы ў першыя гады сваёй дзейнасці альбом «David Bowie» і некалькі сінглаў, Дэвід Боўі тым не менш стаў вядомы шырокай публіцы толькі ўвосень 1969 года, калі яго песня «Space Oddity» дасягнула першай пяцёркі у брытанскім хіт-парадзе. Пасля трох гадоў эксперыментаў ён ізноў з’явіўся на публіцы ў 1972 годзе падчас росквіту глэм-рока, стварыўшы яскравы, андрагінны вобраз персанажа па імі Зігі Стардаст. Яго хіт-сінгл «Starman» са знакамітага альбома «The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders from Mars» увайшоў у першую дзясятку хіт-параду Вялікабрытаніі. У перыяд адносна нядоўгага выкарыстання вобраза Зігі Стардаста Боўі часта ўжываў музычныя інавацыі і незвычайныя візуальныя пастаноўкі.

У 1975 годзе Боўі дамогся першага буйнога поспеху ў Амерыцы з сінглам нумар адзін «Fame», напісаным у суаўтарстве з Джонам Ленанам, і хіт-альбомам «Young Americans», стыль якога спявак апісаў як «пластыкавы соўл» (англ.: plastic soul). Гук альбома ўяўляе сабой радыкальны зрух у музычным стылі Боўі, які першапачаткова адштурхнуў многіх брытанскіх фанатаў спевака[10]. Затым ён апраўдаў чаканні свайго лэйбла і амерыканскіх прыхільнікаў, выпусціўшы мінімалісцкі альбом «Low» (1977) — першы з трох дыскаў так званай «Берлінскай трылогіі Боўі», запісаных сумесна з Браянам Іна на працягу наступных двух гадоў. Усе тры альбома ўвайшлі ў пяцёрку лепшых хіт-параду Вялікабрытаніі і на доўгі час набылі вельмі станоўчыя водгукі крытыкаў.

Пасля няўстойлівага камерцыйнага поспеху ў канцы 1970-х гадоў Боўі зноў з’явіўся на першым месцы ў брытанскіх чартах у 1980 годзе з сінглам «Ashes to Ashes» і альбомам «Scary Monsters (and Super Creeps)». У 1981 годзе ён разам з гуртам «Queen» запісаў «Under Pressure» — яшчэ адзін сінгл, які дабраўся да вяршыні брытанскага чарта. Новы пік камерцыйнага поспеху Боўі прыйшоўся на 1983 год, у якім быў выпушчаны альбом «Let’s Dance», уключалы такія хіты, як «Let’s Dance», «China Girl» і «Modern Love». На працягу 1990-х і 2000-х гадоў Боўі працягвае эксперыментаваць з музычнымі жанрамі, у тым ліку іграючы ў стылях белы соўл, індастрыял, AOR і джангл. Яго апошнім студыйным альбомам стаўся «Blackstar», выпушчаны ў 2016 годзе, у два дні перад смерцю музыканта.

У 2000 годзе штотыднёвік «New Musical Express» праводзіў апытанне сярод музыкантаў розных стыляў і кірункаў. Пытанне было толькі адно: «Які музыкант аказаў найбольшы ўплыў на Вашу ўласную творчасць?» Па выніках апытання самым уплывовым музыкантам стагоддзя быў прызнаны Дэвід Боўі[11]. Боўі дабіўся прызнання ў тым ліку і як кінаакцёр; сярод самых вядомых яго роляў — іншапланецянін Томас Джэром Ньютан у «Чалавеку, які зваліўся на Зямлю» (узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Сатурн»), вампір Джон у «Голадзе», кароль гоблінаў Джарэт(англ.) бел. у «Лабірынце».

У 2002 годзе ў апытанні BBC «100 найвялікшых брытанцаў» Боўі заняў 29-е месца. На працягу сваёй кар’еры ён прадаў больш за 136 мільёнаў пласцінак, і тым самым увайшоў у дзясятку самых паспяховых артыстаў у гісторыі папулярнай музыкі Вялікабрытаніі. Шэсць яго альбомаў уваходзяць у спіс «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «Rolling Stone» (прычым першыя тры з іх выйшлі запар у перыяд з 19721973, астатнія тры — у 19761977 гады). У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» паставіў яго на 39-е месца ў спісе «100 найвялікшых выканаўцаў рок-музыкі ўсіх часоў»[12] і на 23 месца ў спісе «100 найвялікшых вакалістаў усіх часоў»[13].

Памёр ад раку ва ўзросце 69 гадоў.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 David Bowie dies of cancer aged 69BBC Online, 2016. Праверана 11 красавіка 2016.
  2. Sweeting A. David Bowie obituaryThe Guardian, 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 24 студзеня 2017.
  3. https://www.biography.com/people/david-bowie-9222045
  4. David Bowie, Rock and Roll Chameleon, Dies at 69 Праверана 11 студзеня 2016.
  5. http://www.ravensbourne.ac.uk/discover-ravensbourne/
  6. 1 2 3 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  7. Montreux Jazz Festival Database Праверана 29 верасня 2020.
  8. (unspecified title) Праверана 31 студзеня 2019.
  9. How to say: Bowie (нявызн.) (недаступная спасылка). Magazine Monitor. BBC News (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2011. Праверана 22 November 2008.
  10. Carr & Murray (1981): pp.68-74
  11. NME poll places Bowie as most influential artist of all-time
  12. 100 Greatest Artists: David Bowie(англ.) . Rolling Stone Issue 946. Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 18 лютага 2011.
  13. 100 Greatest Singers: David Bowie(англ.) . Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 18 лютага 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ламбеце
Катэгорыя·Барытоны
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BRIT Awards
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампазітары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Паэты-песеннікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музыканты псіхадэлічнага рока
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Рок-музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Пераможцы MTV Video Music Awards
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»