wd wp Пошук:

Джэром Айзек Фрыдман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрыдман. Джэром Айзек Фрыдман (англ.: Jerome Isaac Friedman; нар. 28 сакавіка 1930 года, Чыкага, ЗША) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1990) за асноўныя даследаванні, якія пацвярджаюць існаванне кваркаў («за піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў на пратонах і звязаных нейтронах, істотна важных для распрацоўкі кваркавай мадэлі ў фізіцы часціц»).

Біяграфія

Бацькі Фрыдмана эмігравалі ў ЗША з Расійскай імперыі. Джэром Айзек Фрыдман нарадзіўся ў Чыкага. Скончыў Чыкагскі ўніверсітэт. Там жа абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы (1956). Выкладаў у Чыкагскім універсітэце (1956-1957) і Стэнфардскім універсітэце (1957-1960). З 1960 гады Джэром Фрыдман выкладае ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Тут ён атрымаў пасаду прафесара і ў 1983 годзе ўзначальвае кафедру фізікі. На працягу сваёй кар’еры Фрыдман займаўся даследаваннямі ў галіне элементарных часціц. Фізікі да таго часу ўжо ведалі пра існаванне пратонаў і нейтронаў. З 1950 года робяцца спробы знайсці больш дробныя часціцы. У 1964 годзе навукоўцы М. Гел-Ман і Джордж Цвейг зрабілі здагадку аб існаванні кваркаў, але даказаць іх існаванне не маглі. Выкарыстоўваючы найноўшы магутны лінейны паскаральнік ў Стэнфардзе, Фрыдман і яго калегі - Рычард Э. Тэйлар і Генры У. Кендал ў 1967-1973 гадах правялі шэраг эксперыментаў па бамбардзіроўцы пратонаў электронамі. Чакалася, што электроны альбо пройдуць скрозь іх, альбо пераскочаць. Рэчаіснасць абвергла іх чаканні. Пры павелічэнні хуткасці электронаў да велічыні, блізкай да хуткасці святла, навукоўцы ўбачылі, што большасць з гэтых электронаў адскокваюць ад пратонаў пад рознымі вугламі самым дзіўным чынам, што пацвярджала наяўнасць у іх нейкіх больш дробных часціц, умоўна названых кваркамі. У выніку ўважлівай апрацоўкі вынікаў эксперыменту і класіфікацыі знойдзеных часціц, навукоўцы прадставілі набор кваркаў, названых: верхні (up), ніжні (down), зачараваны (charm), дзіўны (strange), праўдзівы (truth), прыгожы (beauty).

Зноскі

  1. Jerome Isaac Friedman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jerome Isaac Friedman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. NNDB — 2002.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Friedman_Jerome

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыкага