wd wp Пошук:

Джэрдан Шакіры

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джэрдан Шакіры (алб.: Xherdan Shaqiri; нар. 10 кастрычніка 1991, Гнілане, СФРЮ) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Чыкага Файр» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.

Клубная кар’ера

«Базель»

Джэрдан выступаў за юнацкія каманды клуба «Базель», пасля чаго гуляў за рэзервовую каманду клуба. У 2009 годзе падпісаў з клубам прафесійны кантракт. Дэбютаваў за «Базель» 12 ліпеня 2009 года ў першым матчы сезона, выйшаўшы на поле ў гульні супраць клуба «Санкт-Гален»[3]. 9 лістапада ігрок забіў свой першы гол за клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Ксамакса», дзе каманда з Базеля была мацней з лікам 4:1[4]. Разам з клубам атрымаў шэраг тытулаў.

«Баварыя»

9 лютага 2012 года «Базель» абвясціў пра набыццё іграка нямецкім клубам «Баварыяй»[5]. Кошт трансферу, як паведамлялася, склаў 11,6 млн еўра, а сам ігрок падпісаў кантракт з мюнхенскім клубам да 30 чэрвеня 2016 года.

«Інтэр»

9 студзеня 2015 года Шакіры перайшоў у склад італьянскага «Інтэра», з якім падпісаў кантракт на 4,5 гады[6]. Акрамя італьянскага гранда іграком цікавіўся англійскі «Сток Сіці»[7].

«Сток Сіці»

11 жніўня 2015 года Шакіры перайшоў у «Сток Сіці», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала рэкордныя для клуба 12 млн фунтаў стэрлінгаў. У сваім першым сезоне за «Сток Сіці» Джэрдан правёў 27 матчаў і забіў тры галы. Яго першы выхад на поле ў складзе «Сток Сіці» адбыўся 22 жніўня 2015 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці».

«Ліверпул»

13 ліпеня 2018 года «Ліверпул» падпісаў з Шакіры пяцігадовы кантракт, выплаціўшы «Сток Сіці» 13 млн фунтаў стэрлінгаў згодна з опцыяй выкупу. 27 кастрычніка 2018 года ў матчы 10-га тура англійскай Прэм’ер-лігі, у якім «Ліверпул» перамог «Кардыф Сіці» з лікам 4:1, Шакіры забіў свой першы гол за «чырвоных». 1 чэрвеня 2019 года ў складзе «Ліверпула» Шакіры стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

«Алімпік Ліён»

23 жніўня 2021 года Шакіры перайшоў у французскі «Алімпік Ліён» за 6 млн еўра (5 млн фунтаў стэрлінгаў), падпісаўшы трохгадовы кантракт.

«Чыкага Файр»

9 лютага 2022 года Шакіры перайшоў у клуб MLS «Чыкага Файр», падпісаўшы кантракт у якасці прызначанага іграка да канца сезона 2024. Стаўшы найдаражэйшым у гісторыі клуба, трансфер паводле звестак прэсы абыйшоўся ў 7,5 млн долараў. У амерыканскай лізе ён дэбютаваў 26 лютага ў матчы стартавага тура сезона 2022 супраць «Інтэр Маямі». 19 сакавіка ў матчы супраць «Спортынг Канзас-Сіці» забіў свой першы гол у MLS, рэалізаваўшы пенальці.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Швейцарыі. У 2010 годзе быў запрошаны ў асноўную зборную краіны, дэбютаваў 3 сакавіка 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, які скончыўся паражэннем швейцарцаў з лікам 1:3.

Дасягненні

«Базель»:

«Баварыя»:

«Ліверпул»:

Зноскі

  1. Xherdan Shaqiri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Xherdan Shaqiri // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. St. Gallen 2 — Basel 0. Fcb.ch.
  4. Basel 4 — Xamax 1. Fcb.ch
  5. Bayern snap up Shaqiri. ESPN.
  6. Xherdan Shaqiri: Inter Milan sign Bayern Munich winger. BBC Sport
  7. Xherdan Shaqiri: Bayern Munich winger interests Stoke City. BBC Sport

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Косаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Базель
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сток Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Швейцарыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Ігракі ФК Чыкага Файр
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён