wd wp Пошук:

Герб Маладзечна

Герб Маладзечна — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Маладзечна.

Герб Маладзечна 1988—1999

Маладзечна не мела ўласнага герба да 1988 года. Напярэдадні 600-годдзя Маладзечна быў аб’яўлены конкурс на стварэнне герба горада. Першае месца заняў член Саюза мастакоў БССР Ю. П. Герасіменка.

Coat_of_arms_of_Maladzechna_1988-1999_MQ
Герб Маладзечна 1988-1999

Першы герб Маладзечна быў зацверджаны 17 сакавіка 1988 года рашэннем № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Аўтары герба: доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994) і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997).[1]

Герб уяўляе сабой залаты трохлістнік папараці на сінім фоне, які расце з зялёнага аснавання. На ім указана дата першага ўспаміну пра горад — 1388. Асноўны элемент герба — залаты трохлістнік папараці — сімвалізуе сталае імкненне людзей да шчасця, апетае беларускім народным паэтам, класікам сусветнай літаратуры Янкам Купалам, які нарадзіўся на Маладзечаншчыне. Месца злучэння лісцінак папараці азначае скрыжаванне галоўных дарог, якія праходзяць праз горад, якія дазволілі яму развівацца як буйному транспартнаму і індустрыяльнаму цэнтру. Зялёнае аснаванне сімвалізуе замчышча, вакол якога фармавалася паселішча, якое дало пачатак гораду. Сіні фон герба ўвасабляе сінь беларускіх азёр і рэк, красаванне лёну, веліч і прыгажосць беларускай прыроды. У абрамленні герба выкарыстаны малюнак белага беларускага ручніка з арнаментам залатога колеру, сімвалізуючага гасціннасць. У верхняй частцы апраўлення змешчаны надпіс золатам на беларускай мове «Маладзечна».

Сучасны герб

Сучасны герб зацверджаны Рашэннем № 23 Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 21 снежня 1999 года і занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 10 лютым 2000 года пад № 39. Аўтары герба: А. А. Шпунт і мастак І. А. Шпунт.

У блакітным полі іспанскага шчыта на срэбным воблаку Багародзіца ў залатой кароне, у блакітнай і залатой вопратцы і залатой мантыі з чырвоным падбоем. Багародзіца трымае белае покрыва ў руках.

Зноскі

  1. Архівавана 11 красавіка 2013.. З гісторыі герба Маладзечна // Рэгіянальная газета

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Маладзечна
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта