wd wp Пошук:

Вія Далароза

Вія Далароза
Жыццё Ісуса Хрыста
згодна Евангелляў

Вія Далароза (лац.: Via Dolorosa — «Шлях смутку», «Шлях пакут» ці проста «балючы шлях», араб. طريق الآلام‎‎) — вуліца, якая складаецца з двух часткак, у Старым горадзе Іерусаліма, на якой, як лічыцца, пралягаў шлях Ісуса, які Ён нёс Свой крыж на шляху да распяцця. Шлях ад крэпасці Антонія на захад да царквы Труны Гасподняй мае працягласць каля 600 метраў, цяпер гэта знакамітае месца хрысціянскага паломніцтва. Бягучы маршрут быў створаны з 18-га стагоддзя, замяніўшы розныя больш раннія версіі. На сённяшні час выдзелена дзевяць этапаў (прыпынкаў) крыжовага шляху, у канцы 15-га стагоддзя іх было чатырнаццаць, пяць з іх засталіся ўнутры Царквы Труны Гасподняй.

Гісторыя

Галоўныя дарогі — паўночна-паўднёвая і усходне-заходняя — у Эліі Капіталіне. Вія Далароза — паўночны дэкуманус

Вія Далароза — сучасная рэканструкцыя аднаго з двух асноўных маршрутаў з ўсходу на захад (Декуманус) праз Элія Капіталіна, пабудаванага Адрыянам. Звычайна рымляне рабілі Декуманус праз цалы горад, але Храмавая гара ў сярэдзіне горада запатрабавала зрабіць дадатковую дарогу на поўначы. У дадатак да звычайнай цэнтральнай паўночна-паўднёвай дарогі (кардо), якая ішла прама ўверх да заходняга пагорка, была пабудавана другая буйная дарога поўнач-поўдзень да Тырапеонскай даліны. Гэтыя дзве дарогі сыходзіліся ля Дамаскай брамы, недалёка ад Вія Долороза. Калі б Вія Далароза працягвалася на захад па сваёй лініі і перасекла абедзве гэтыя дарогі, утварыўся б трыкутны квартал, вельмі вузкі для пабудовы дамоў; таму заходняя ад кардо палова Дэкуманусу (сучасная Вія Даляроза) была змешчаная на поўдзень, і такім чынам цяперашняя вуліца разрываецца ў сярэдзіне на дзве часткі.

Першыя звесткі пра паломніцтвы, звязаныя з біблійнымі падзеямі, датуюцца візантыйскай эпохай; у гэты пэрыяд працэсія стартавала ў Вялікі чацвер ад Алейнай гары, запынялася ў Гефсіманіі, праз Ільвіную браму ўваходзіла ў Стары гарад і прыкладна цяперашнім шляхам накіроўвалася да храма Труны Гасподняй; аднак на шляху па самой Вія Даларозе прыпынкаў не было. У VIII стагодзьдзі шлях ужо праходзіў праз заходні пагорак: пачынаўся ў Гефсіманіі, пасля да меркаванага Дому Кайяфы на гары Сіён, пасля да Святой Сафіі (меркаванага месцазнаходжаньня прэторыуму), і ўрэшце да храму Труны Гасподняй.

У Сярэднявеччы каталіцкія пілігрымы Іерусаліма дзяліліся на дзве групоўкі, якія кантралявалі цэрквы з супрацьлеглых схілаў. Адпаведна і пілігрымаў праводзілі па шляху, дзе знаходзіліся іх цэрквы, першыя сцвярджалі, што палац рымскага губэрнатара (прэторыум) знаходзіўся на гары Сіён (дзе былі цэрквы), другія лічылі, што смутны шлях праходзіў ля іх цэркваў паблізу крэпасці Антонія.

Атаясамліванне Вія Даляроза са смутным шляхам грунтуецца на дапушчэнні, што прэторыум знаходзіўся каля крыпасці Антонія. Аднак і Філон Александрыйскі, і Іосіф Флавій сведчаць, што рымскія пракуратары Іудзеі, якія кіравалі з узбярэжнай Кесарыі, падчас прыезду ў Іерусалім жылі ў палацы Ірада, аттуль ладзілі суды. Іосіф Флавій паведамляе, што палац Ірада знаходзіўся на заходнім схіле, што было падверджана раскопкамі пад вежай Давіда ў 2001 годзе. Больш за тое, археолагі таксама высветлілі, што да перабудовы Адрыяна, прылеглая да крэпасці Антонія, была вялікім адкрытым водным басейнам.

У 2009 годзе ізраільскі археолаг Шымон Гібсан адкрыў рэшткі вялікага вымашчанага ўнутранага двару на поўдзень вежы Давіда паміж двума фартыфікацыйнымі мурамі са знешнімі варотамі і з унутранымі, што вялі да баракаў. У двары стаяла высокая платформа плошчай каля 2 м. Вывучэнне руінаў Прэторыуму, якія доўга лічыліся рымскімі баракамі, паказала, што гэта была ўсяго толькі вартавая вежа. Сукупнасць гэтых адкрыццяў адпавядае апісанаму ў Евангеллях шляху і супадае з дэталямі, вядомымі з іншых старажытных пісанняў. Апісаны Гібсанам шлях пачынаецца на аўтастаянцы ў армянскім квартале, абыходзіць асманскія муры Старога горада за вежай Давіда, пасля паварочвае да храма Труны Гасподняй. Дзякуючы новым даследаванням таксама ўдакладнена месца ўкрыжавання, якое знаходзіцца прыкладна ў 20 м ад мяркуемага дагэтуль.

Сучасны крыжовы шлях

Знак Вія Далароза

Традыцыйны шлях пачынаецца з Ільвінай брамы (брама св. Стэфана) каля пачатковай школы Ўмарыя, дзе знаходзілася былая крэпасць Антонія, і ідзе на захад праз Стары горад да храма Труны Гасподняй. Сучасная нумарацыя этапаў часткова заснаваная на кальцавым маршруце, які прапаноўвалі Францысканцы ў XIV стагоддзі; гэты шлях пачынаўся і сканчаўся каля храма Труны Гасподняй і ішоў на ўсход па Вія Далароза (у адваротным ад агульнапрынятага кірунку), па дарозе закранаючы Гефсіманію і гару Сіён.

Негледзячы на тое, што назвы многіх вуліц у Іерусаліме падаюцца на англійскай мове, іўрыце і на арабскай мове, назва шляху выкарыстоўваецца на ўсіх трох мовах як Via Dolorosa.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мукі Хрыстовы
Катэгорыя·Жыццё Ісуса Хрыста