wd wp Пошук:

Берат

Берат (алб.: Berati) — горад на поўдні Албаніі. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Берат і акругі Берат. Насельніцтва — 60 тыс. жыхароў (2011). Размешчаны на рацэ Асумі ля падножжа горнага хрыбта Томары, у 70 км на поўдзень ад Тыраны.

У 2008 годзе гістарычны цэнтр горада быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як узор добра захаванай гарадской забудовы часоў Асманскай імперыі.

Гісторыя

Гарадское паселішча на тэрыторыі сучаснага Берата існуе з IV стагоддзя да н.э. З пачатку III стагоддзя да н.э. вядомы як Антыпатрэя (грэч.: Αντιπατρια). Назва была дадзена македонскім царом Касандрам у гонар свайго бацькі Антыпатра. Ва II стагоддзі да н.э. горад быў заваяваны рымлянамі.

У візантыйскі перыяд горад вядомы як Пульхерыяпаліс (грэч.: Πουλχεριοπολις).

У IX стагоддзі балгарскі цар Сімяон I захапіў горад і прысвоіў яму імя Беліград (літар. Белы град[1]), ад якой паходзіць і сучасная назва горада. Горад знаходзіўся ў складзе Балгарскага царства да XI стагоддзя, пазней уваходзіў у Эпірскі дэспатат. У XIII стагоддзі горад ізноў у складзе Візантыйскай імперыі. У 1345 годзе горад увайшоў у склад Сербскага каралеўства пры Стэфане Душане.

У XV стагоддзі Берат быў сталіцай княствы Музакі, у 14321444 гг. — сталіцай княствы Арыяніці.

Горад быў заваяваны асманамі ў 1431 г. У 1450 годзе горад быў уключаны ў склад Асманскай імперыі і знаходзіўся ў яе складзе да 1912 года.

Рэлігія

Пра час заснавання Беліградскай мітраполіі дакладных сведчанняў не захавалася. Згадваюцца 20 імёнаў архірэяў Беліградскай мітраполіі ў юрысдыкцыі Охрыдскай архіепархіі, з якіх найбольш вядомымі з’яўляюцца Ігнацій (1691—1693; пасля архібіскуп Охрыдскі) і Іаасаф I (1752—1760 і 1765—1801). Пры Іаасафе Беліградская мітраполія з прычыны скасавання Охрыдскай архіепархіі перайшла ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхата. Берат быў месцам мучаніцкай смерці ў 1779 годзе грэчаскага прапаведніка-асветніка Казьмы Эталійскага (грэч.: Κωσμας о Αιτωλος).

Памятныя мясціны

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Берат // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.
  2. 1 2 3 http://bashkiaberat.gov.al/?p=2366
  3. http://www.lovechpress.info/index.php?option=com_content&task=view&id=9513&Itemid=47
  4. https://www.lovech.bg/bg/pobratimeni-gradove/berat-albaniya

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Албаніі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Албаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных