wd wp Пошук:

Сімяон I

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сімяон.

Пашырэнне тэрыторыі Балгарыі ў перыяд кіравання Сімяона Вялікага

Сімяон I Вялікі (864 ці 865 — 27 мая 927) — князь Балгарыі з 893 года, з 918 года — цар. Трэці сын князя Барыса I, бацька Пятра I.

Прыйшоў да ўлады пасля таго, як Барыс I зрынуў свайго сына Уладзіміра, які ўзначаліў паганскую рэакцыю. З імем цара Сімяона звязаны Залаты век балгарскай дзяржавы. Яго ваенныя кампаніі супраць Візантыйскай імперыі, венграў і сербаў, давялі балгарскую дзяржаву да тэрытарыяльнага апагею, параўнальнага толькі з эпохай Крум. Балгарыя ператварылася ў самую магутную дзяржаву на Балканах і ва ўсёй Усходняй Еўропе. У яго часы Балгарыя распасціралася ад Будапешта, паўночных схілаў Карпат і Дняпра на поўначы да Адрыятычнага мора на захадзе, Эгейскага мора на поўдні і Чорнага мора на ўсходзе. Эпоха Сімяона I характарызавалася беспрэцэдэнтным культурным уздымам, названым пасля залатым векм балгарскай цывілізацыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Кіраўнікі Балгарыі
Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Памерлі 27 мая
Цары балгарскія
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Шуменскай вобласці
Нарадзіліся ў 864 годзе
Памерлі ў 927 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Шуменскай вобласці
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя