wd wp Пошук:

Барыс Мікалаевіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. Барыс Мікалаевіч Пятро́ў[3] (руск.: Борис Николаевич Петров; 11 сакавіка 1913 — 23 жніўня 1980) — вучоны ў галіне механікі і аўтаматычнага кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Смаленску. Скончыў школу, вучыўся у школе фабрычна-завадскога вучнёўства пры станкабудаўнічым заводзе імя С. Арджанікідзэ ў Маскве. Працаваў токарам на заводзе. У 1939 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Быў накіраваны ў Камітэт аўтаматыкі і тэлемеханікі Акадэміі навук СССР (Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), дзе ў 1940—1946 гадах займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка, у 1947—1951 гадах — дырэктар, з 1951 года — загадчык аддзела. Адначасова 3 1944 года выкладаў у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце, з 1958 года прафесар, з 1950 года — загадчык кафедры.

Жыў у Маскве. Памёр 23 жніўня 1980 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы Б. М. Пятрова ў галіне тэорыі аўтаматычнага кіравання, інварыянтнасці сістэм кіравання, па адаптыўным сістэмам, праблемах аўтаматычнага кіравання, сістэмам аўтаматычнага кіравання рухомымі аб’ектамі і інш. Кіраваў распрацоўкай пабудовы нелінейных сістэм кіравання са зменнай структурай, развіццём метадаў сінтэзу і аналізу такіх сістэм. Аўтар каля 200 публіцыстычных і навуковых артыкулаў па праблемах аўтаматыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызацыі эксперыментаў, праграмнага кіравання касмічнымі даследаваннямі.

Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР з 1953 года, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1960 года, акадэмік-сакратар Аддзялення механікі і працэсаў кіравання Акадэміі навук СССР з 1963 года, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР з 1979 года, правадзейны член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі з 1971 года, замежны член Балгарскай, Венгерскай, Польскай і Чэхаславацкай акадэмій навук. З 1966 года старшыня Савета па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы пры АН СССР («Интеркосмос»).

Займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Вести АН СССР. Техническая кибернетика» і ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу іншых выданняў.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Петров Борис Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
  3. БелЭн, 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 10 склікання
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі МЭІ
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІПК РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Механікі СССР
Катэгорыя·Замежныя члены Балгарскай АН
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Замежныя члены Чэхаславацкай АН
Катэгорыя·Замежныя члены Польскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Аўтары навукова-папулярнай літаратуры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак