wd wp Пошук:

Базель-Штат

Базель-Штат[1] (ням.: Basel-Stadt, фр.: Bâle-Ville) — невялікі нямецкамоўны паўкантон на поўначы Швейцарыі. Аб’ядноўвае горад Базель і муніцыпалітэты Бецінген і Рыэн. Сталіца - горад Базель. Насельніцтва 191 тыс. чалавек (15 месца сярод кантонаў; дадзеныя 2004 г.).

Геаграфія

Базель размешчаны на мяжы з Францыяй і Германіяй. З гэтымі двума краінамі ў горада наладжаны транспартныя і эканамічныя сувязі.

Гісторыя

Кантон утварыўся ў 1833 г. у выніку падзелу гістарычнага кантона Базель (увайшоў у канфедэрацыю ў 1501 г.) на гарадскую і сельскую часткі.

Эканоміка

Прадпрыемствы банкаўскай, хімічнай і фармацэўтычнай галін.

Зноскі

  1. Злучэнне дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т. Арфаграфічны слоўнік. (М. П. Лобан, М. Р. Суднік). Мн., «Народная асвета», 1990, С.22.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кантоны Швейцарыі
Катэгорыя·Базель-Штат