wd wp Пошук:

Артур Гротгер

Арту́р Гро́тгер (польск.: Artur Grottger; (11 лістапада 1837, Атыневічы, Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобласць, Жыдачыўскі раён — 13 снежня 1867, Амелі-ле-Бен, Францыя) — польскі мастак, адзін з асноўных прадстаўнікоў плыні рамантызму ў польскім мастацтве, ілюстратар, аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных паўстанню 1863—1864 г.г.[6].

Біяграфія

Артур Гротгер нарадзіўся 11 лістапада 1837 года ў Атыневічах на Падоллі. Яго бацька Ян Іосіф працаваў упраўляючым маёнтку Гілярыя Сімяноўскага і прымаў удзел у паўстанні 1863—1864 гг. у якасці афіцэра 5 палка ўланаў «Варшаўскія дзеці». Ян Іосіф так сама быў таленавітым мастаком, які вывучыўся мастацтву ў Венскай акадэміі мастацтваў. Менавіта ён даў свайму сыну першыя ўрокі малявання.

У адзінаццацігадовым узросце Артур Гротгер пайшоў вучыцца ў майстэрню львоўскага мастака Яна Машкоўскага, дзе на доўгія гады пасябраваў з сынам настаўніка — Марцэлем.

Вывучэнне мастацтва Артур працягваў у Школе мастацтваў у Кракаве, а ў 18551858 г.г. у Венскай акадэміі мастацтваў. У Вене мастак правёў большую частку свайго жыцця з 1854 да 1865 года. У гэты перыяд ён супрацоўнічаў з шматлікімі венскімі журналамі, такімі як «Museestunden», «Waldheim’s Illustierte Zeitung» і «Waldheim’s Illustierte Blatter», a так сама з польскім журналам «Postęp» Іосіфа Ацецкага. У 1863 годзе Артур стаў рэдактарам «Postęp».

Пад час паўстання 1863—1864 г.г. Гротгер удзельнічаў у дапамозе паўстанцам, якія збеглі з расійскага палону ў Аўстрыю. 23 студзеня 1863 года ў венскім доме Артура Гротгера быў арыштаваны паляк, які падазраваўся ва ўдзеле ў паўстанні. Гротгер таксама быў абвінавачаны ўладамі ў рэвалюцыйнай дзейнасці, пасля чаго імператар Франц Іосіф пазбавіў мастака стыпэндыі, у выніку чаго збяднеўшы Гротгер быў вымушаны ў ліпені 1865 года пакінуць Вену.

З-за фінансавых складанасцей Артур быў вымушаны вандраваць па Галіцыі, зарабляючы на жыццё маляваннем партрэтаў. Аднак у гэты ж з’явіліся найлепшыя творы мастака, выкананыя чорнай і белай крэйдай.

Магіла Артура Гротгера на Лычакаўскіх могілках у Львове

У 1866 годзе Артур Гротгер пазнаёміўся з 16-гадовай Вандай Мон, у якую імгненна закахаўся. У пагоні за прызнаннем Гротгер накіраваўся ў Парыж, дзе змог скончыць цыкл малюнкаў «Вайна», які купіў аўстрыйскі прынц Франц. У студзені 1867 года, пакутуючы на пагаршэнне здароў’я, Артур быў накіраваны дактарамі ў вядомы курорт Амелі-ле-Бен ў французскіх Пірэнеях, дзе ён памёр 13 студзеня 1867 года. Цела мастака было прывезена ў Львоў 4 ліпеня 1868 года і пахаванае на Лычакаўскіх могілках.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118719017 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Artur Grottger
  3. Гротгер Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Личаківський некрополь — С. 157.
  5. http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Grottger/Grottger_bio.htm //Галерэя польскага мастацтва
  6. https://web.archive.org/web/20071031102835/http://sopot.pl/intgmservlets/WWW.PortalUzd?EL_ID=216 //Старонка гораду Сопат

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1867 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Усходнія Пірэнеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Атыневічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі