wd wp Пошук:

Алясніца

Алясніца[1] (польск.: Oleśnica, ням.: Oels — Эльс) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы, за 310 км на паўднёвы захад ад Варшавы і за 30 км на ўсход ад цэнтра Уроцлава. Адміністрацыйны цэнтр Алясніцкага павета Ніжнесілезскага ваяводства, утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Алясніца. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 20,96 км². Насельніцтва 37,2 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Ніжнесілезскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Алясніцкага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта