wd wp Пошук:

Аляксей Пятровіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Казлоў і Аляксей Казлоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Казлоў (нар. 11 ліпеня 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнай школы «Мінска», з 2008 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда». З цягам часу замацаваўся на пазіцыі флангавага абаронцы. У сезоне 2013 года быў выцеснены адтуль Аляксеем Панкаўцом і Анры Хагушам і стаў гуляць на флангу паўабароны.

У студзені 2014 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе замацаваўся ў аснове. Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца ці левы паўабаронца.

Па заканчэнні сезона 2014 меў намер пакінуць Бабруйск[3]. У студзені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Жэтысу», аднак беспаспяхова[4]. У выніку ў лютым вярнуўся ў «Белшыну»[5] і пачаў у клубе сезон 2015. У сезоне 2015 заставаўся асноўным абаронцам каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе дынамаўцаў, аднак, амаль не гуляў, прапусціўшы большую частку сезона 2016 з-за траўмы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7].

У студзені 2017 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[8]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага іграка каманды, выступаў у якасці левага або правага абаронцы, у другой палове сезона з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Нафтан» і ў пачатку 2018 года далучыўся да «Оршы», якую пакінуў у жніўні таго ж года[9].

У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму[10].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную. Ігрок алімпійскай зборнай на Алімпіядзе 2012, дзе правёў усе 3 матчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006Д3Змена-270
2006Д3Змена245
2007Д1Мінск50
2008Д1Тарпеда140
2009 (1)Д1Тарпеда10
2009 (2)Д2СКВІЧ80
2010Д1Тарпеда260
2011Д1Тарпеда-БелАЗ280
2012Д1Тарпеда-БелАЗ270
2013Д1Тарпеда-БелАЗ222
2014Д1Белшына294
2015Д1Белшына202
2016Д1Дынама40
2017Д1Нафтан191
2018 (1)Д2Орша120

Зноскі

  1. Aleksey Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Букаткин и Козлов перешли в “Белшину”
  3. Щербаков, Букаткин и Козлов покидают “Белшину”
  4. Алексей Козлов не подошел “Жетысу”
  5. Козлов тренируется с «Белшиной»
  6. Хващинский, Шрамченко и Козлов подписали контракты с минским “Динамо”
  7. Минское “Динамо” покинуло пятеро футболистов
  8. Алексей Козлов сменил минское “Динамо” на “Нафтан”
  9. Попурри. “Торпедо” принял Владимир Невинский
  10. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта