wd wp Пошук:

Альбін Мацвеевіч Стаповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стаповіч. Альбін Мацвеевіч Стаповіч (Стэповіч) (польск.: Albin Stapowicz; 18 сакавіка 1894, вёска Барані, цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 18 снежня 1934; псеўд. Уладзімір Загорскі) — беларускі грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст. Крыптанімы: С-іч; Стэп; Al.S.; Ал. С.; S-wіcz; А. С.; St.Al.; Ал. Ст.; С-віч[2].

Біяграфія

Альбін Стаповіч у 1930-я гг.

Брат К. Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім універсітэтах (1918—24). Перапыніў вучобу па прычыне матэрыяльнага становішча. Надалей выкладаў спевы і музыку ў Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага земляробча-прамысловага банка ў Вільні, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго сакратар, намеснік старшыні (1930—1934), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. 3 1926 года сакратар, у 1927—1930 гадах віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), выдавец яго органа — газеты «Беларуская крыніца». У 1928—1930 гадах пасол (дэпутат) польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. У 1930 годзе намеснік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1931 годзе выйшаў з БХД. Супрацоўнічаў з Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыяй, адзін з ідэолагаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў (пад псеўданімам Уладзімір Загорскі).

Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я. Купалы, М. Машары, К. Сваяка, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўскага, А. Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы, аўтар гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».

Памяць

Магіла Альбіна Стаповіча, побач магіла брата Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка). Могілкі Роса, Вільня, 2019 г.

У снежні 1994 года ў Вільні на старажытных могілках Роса адбылося адкрыццё надмагільнага помніка Альбіну Стаповічу, прымеркаванае да 60-годдзя з дня ягонай смерці[3].

У 2004 годзе ў яго роднай вёсцы Барані адбыліся чытанні, прысвечаныя Альбіну Стаповічу, і адкрыта мемарыяльная шыльда[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Albin Stepowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Стаповіч (Стэповіч) Альбін Мацвеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. Стаповіч Альбін Мацвеевіч (1894—1934), кампазітар, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнаўца і пісьменнік, малодшы брат Казіміра Сваяка Архівавана 9 ліпеня 2020.
  4. nashaniva.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астравецкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранях
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Члены Беларускага пасольскага клуба
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свянцянскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі