wd wp Пошук:

Алелькавічы

Алелькавічы, Слуцкія — найбуйнейшы праваслаўны вялікалітоўскі арыстакратычны род, адгалінаванне Гедзімінавічаў роднаснае княжацкаму роду Бельскіх.

Алелькавічы — нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча, князя кіеўскага, які пасля скасавання ў 1390-я Вітаўтам многіх удзелаў, атрымаў Слуцкае княства. Пасля Уладзіміра Слуцкае княства стала вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына Алелькі Уладзіміравіча. Алелька, а потым яго сыны разглядаліся як прэтэндэнты на велікакняжацкі сталец, вакол іх гуртавалася антыягелонская апазіцыя ў ВКЛ. Алелька апроч Слуцка, некаторы час валодаў Лагойскам, а ў 1440 атрымаў Кіеўскае княства — колішні ўдзел свайго бацькі, якое перадаў старэйшаму сыну Сямёну Алелькавічу. Сын апошняга Васіль Сямёнавіч ужо не атрымаў Кіева (яму было дадзена Пінскае княства). Міхаіл Алелькавіч і яго нашчадкі — князі слуцкія, карысталіся статусам удзельных князёў і паноў-рады.

У 16 ст. князі Слуцкія не займалі высокіх дзяржаўных пасад у ВКЛ, хоць і мелі вялікія фінансавымі сродкі і неаднойчы крэдытавалі гаспадарскі скарб значныя сумы. Прычынай гэтага была змена грамадска-палітычнай сітуацыі пасля Люблінскай уніі (1569), паніжэнне значэнне вялікалітоўскай арыстакратыі наогул. Асабліва закранула Алелькавічаў тое, што іх не ўвялі ў Сенат[nb 1] Рэчы Паспалітай і не запрашалі на вальныя соймы. З адмысловага заказу Алелькавічаў вялікалітоўскія паслы на вальных соймах Рэчы Паспалітай неаднаразова выступалі з прапановамі прыняць адпаведнае рашэнне. Тэксты «Оповеданий о местце их милости княжат Слуцких в раде его королевское милости» былі афіцыйна ўнесены ў кнігі Метрыкі ВКЛ.

Да згасання роду ў 1592 годзе Алелькавічы-Слуцкія былі аднымі з найбагацейшых магнатаў у ВКЛ. Належалі да праваслаўнай культурна-асветнай суполкі поруч з Андрэем Курбскім, Канстанцінам Астрожскім, Рыгорам Хадкевічам, Іванам Зарэцкім і інш. грамадскімі дзеячамі, якія арганізоўвалі праваслаўную адукацыю і кнігадрукаванне ў Заблудаве, Вільні, Астрогу. Князі Сямён і Аляксандр з апошняга мужчынскага пакалення роду перайшлі ўжо ў каталіцтва. Апошняя прадстаўніца роду, дачка Юрыя і пляменніца Сямёна і Аляксандра — Соф’я была жонкай Януша Радзівіла, пасля яе смерці спадчына Алелькавічаў-Слуцкіх перайшла да Радзівілаў.


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Алелька
?—1454
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сямён
 
 
 
Міхаіл
 
ЕўдакіяФеадосіяБЕЛЬСКІЯГлеб
 
Еўдакія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ВасільСоф’яАляксандраСямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый II
 
Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый III
1559—1586
Сямён-Ян
?—1592
Аляксандр
?—1591
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Соф’я
1585—1617
 

Заўвагі

  1. Сенат замяніў Паноў-раду, хаця сенатары ад ВКЛ і працягвалі па традыцыі звацца Панамі-радай.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алелькавічы
Катэгорыя·Гедзімінавічы