Сямён (Сімяон) Алелькавіч (1420[1], Слуцк — 1470, Кіеў) — князь слуцкі (1440—1454), апошні князь кіеўскі (1455—1470).
Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча. Быў жанаты з Марыяй, дачкой ваяводы віленскага Я. Гаштольда, фактычнага кіраўніка ўраду ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў ва ўдзел Кіеўскае княства, праводзіў самастойную палітыку, ваяваў з крымскімі татарамі, падтрымліваў цесныя сувязі з Малдаўскім княствам, генуэзскімі калоніямі і княствам Феадора ў Крыме. Сваю дачку выдаў замуж за вял.кн. цвярскога Міхаіла Барысавіча[2], а сястру Еўдакію (у 1463) — за гаспадара малдаўскага Стэфана III Вялікага. Выстаўляўся князямі і баярамі ВКЛ кандыдатам на вялікакняскі сталец. Вёў будаўнічыя і аднаўленчыя работы ў Кіеве. Пахаваны ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра. Пасля смерці Сямён Алелькавіча Кіеўскае княства пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства.
Быў жанаты з дачкой Яна Гаштольда Марыяй[3][4].
Меў дзяцей:
Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф'я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||