wd wp Пошук:

Акхісар

Акхісар (турэцк.: Akhisar), горад у Турцыі, у правінцыі Маніса (Эгейскі рэгіён). 99,5 тыс. жыхароў (2009).

Археолагі датуюць першае пасяленне на месцы Акхісара прыкладна 3 тысячагоддзем да н.э. У старажытнасці і сярэднявеччы — гэта істотны горад на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў. Акхісар упамінаецца ў Бібліі. Як рэгіянальны гандлёвы цэнтр ён захоўвае сваё значэнне на працягу 600 год існавання Асманскай імперыі.

Сёння Акхісар дае 10% тытунёвай прадукцыі краіны, а таксама аліўкі і алей з іх.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Гарады Турцыі
Населеныя пункты паводле алфавіта