wd wp Пошук:

Айдаха

Айдаха
Сцяг Айдаха Герб Айдаха
Мянушка штата: «Штат-самацвет»

Іншыя штаты ЗША
Сталіца Бойсе
Найбуйны горад Бойсе
Плошча
 — Усяго
14-я па ЗША
216 632 км²
Насельніцтва
 - Усяго
 Шчыльнасць

1 499 402
6/км²
Стаў штатам
Дата ўтварэння

3 ліпеня 1890
Часавы пояс Ціхаакіянскі час: ЧГМ-7/-6

Айдаха (англ.: Idaho) — 43-і па памерам штат ЗША, знаходзіцца на ціхаакіянскім паўночным-захадзе ў групе Горных штатаў. 14-ы па плошчы і 39-ы па насельніцтве (1,49 млн чалавек). Каля паловы насельніцтва жыве ў гарадах. Этнічны склад: немцы — 18,9 %, англічане — 18,1 %, ірландцы — 10 %, «амерыканцы» — 8,4 %, нарвежцы — 3,6 %, шведы — 3,5 % [1]. Сталіца і найбуйны горад — Бойсе. Буйных гарадоў няма.

Гісторыя

Чалавек на тэрыторыі штата з’явіўся каля 14500 год да н. э. Упершыню быў заселены амерыканскімі паселенцамі 1860, пасля таго як было знойдзена золата. Стаў штатам у 1890.

Геаграфія

Айдаха мяжуе з шасцю штатамі і канадскай правінцыяй. На ўсходзе — са штатамі Ваёмінг і Мантана, на захадзе — з Арэгонам і Вашынгтонам, на поўдні — з Ютай і Невадай, і на поўначы з канадскай правінцыяй Брытанская Калумбія.

Вялікую частку Айдаха займае паўднёвая ўскраіна Калумбійскага плато і Скалістыя горы вышынёй да 3857 м. На паўднёвым-захадзе — пласкагор’е, даліна ракі Снейк, штат практычна цалкам размешчаны ў басейне ракі Калумбія. Вечназялёныя лясы займаюць каля двух трацін яго тэрыторыі. Па плошчы нацыянальных лясных заказнікаў Айдаха займае 3-е месца ў краіне.

Клімат

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −2 да −7, ліпеня ад +20 да +25. Ападкаў 300—500 мм на год.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Этнічны склад штата Айдаха Архівавана 16 лютага 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Штаты ЗША
Айдаха
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара