wd wp Пошук:

Сцяг Айдаха

Сцяг Айдаха (англ.: Flag of Idaho) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Айдаха.

Сцяг уяўляе сабой сіняе палотнішча з малюнкам дзяржаўнай пячаткі штата ў цэнтры сцяга і размешчаным пад ёю залатой стужкай з надпісам «Штат Айдаха», выкананай залатымі літарамі на чырвоным фоне. Згодна з афіцыйным апісаннем, краі сцяга павінны быць з залатым контурам, але гэта рэдка выкарыстоўваецца на малюнках сцяга.

Пячатка у цэнтры сцяга адлюстроўвае шахцёра і жанчыну, якія сімвалізуюць роўнасць, свабоду і правасуддзе. Таксама на пячатцы сімвалічна намаляваныя некаторыя прыродныя рэсурсы штата Айдаха: карысныя выкапні, лес, сельгасугоддзі, жывая прырода.

Сцяг распрацаваны на аснове сцяга, які выкарыстоўваў 1-ы пяхотны полк штата Айдаха ў 1899 годзе падчас іспана-амерыканскай вайны.

Сцяг быў прыняты 12 сакавіка 1907 і трохі зменены ў 1957 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1927 года
Катэгорыя·Сцягі 1907 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі ЗША