wd wp Пошук:

Белфаст

Бе́лфаст (Belfast, па-ірландску: Béal Feirste) — горад у Вялікабрытаніі. Сталіца і найбуйнейшы горад Паўночнай Ірландыі. Насельніцтва складае 276 459 жыхароў (2001).

Гісторыя

Вядомы з 1117 як умацаваны замак нарманаў, неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У 1613 атрымаў гарадскія правы. У канцы 17 ст. праз р. Лаган прахладзены мост, які садзейнічаў развіццю горада, y сярэдзіне 19 ст. здадзены ў эксплуатацыю суднабудаўнічыя верфі. Пасля расколу Ірландыі ў 1921 адзін з цэнтраў нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Паўночнай Ірландыі. 3 1969 месца крывавых сутычак і тэрарыстычных актаў паміж ірландскімі католікамі і англійскімі пратэстантамі.

Прамысловасць

Буйны цэнтр суднабудавання. Развіты таксама самалёта- і машынабудаванне, электронна-тэхнічная, прылада-будаўнічая, тэкстыльная (пераважна льняная), хімічная, мэблевая, харчовая, швейная, абутковая прамысловасць.

Транспарт

Порт на беразе заліва Белфаст-Лох, вузел чыгунак і аўгамабільных дарог, 2 аэрапорты.

Адукацыя, навука, культура

Універсітэт (з 1845). Музей, мастацкая галерэя.

Славутасці

Ліхтары ў Белфасце вытворчасці Andrew Handyside and Company

Архітэктурныя помнікі 19—20 ст. (сабор, будынкі музея, парламента і інш.). Батанічны сад Белфаста.

Выбітныя ўраджэнцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты без паштовага індэкса
Гарады Паўночнай Ірландыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі