wd wp Пошук:

Агра

Агра (англ.: Agra, хіндзі: आगरा, урду: آ گرہ) — горад на поўначы Індыі, у штаце Утар-Прадэш. З 1528 па 1658 быў сталіцай імперыі Маголаў. Зараз з’яўляецца адным з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў Індыі — дзякуючы збудаванням эпохі імперыі Маголаў і, у прыватнасці, Тадж-Махала, Форта Агры і Фатэхпур-Сікры. Агра знаходзіцца на беразе ракі Джамны. З насельніцтвам 1,7 млн чалавек (2010) Агра займае 19-е месца ў краіне па колькасці жыхароў.

Гісторыя

Агра ўпершыню ўпамінаецца ў старажытным эпасе «Махабхарата» пад назвай Агравана. Вядомае апісанне персідскім паэтам 11 стагоддзя Масудам Сад Сальманам асады Агры султанам Махмудам Газневі. Султан Сікандар Лодзі перанёс сваю сталіцу з Дэлі ў Агру ў 1506. У 1526 Агру захапіў Бабур; у яго кіраванне ў Агры з’явіліся першыя ўмацаванні. У другой палове 16 стагоддзя Агра стала сталіцай імперыі Вялікіх Маголаў; пачалася эпоха росквіту Агры; ў горадзе налічвалася больш за 500 тыс. жыхароў, была выбудаваная крэпасць на правым беразе Джамны. Аднак ў 1658 Аўрангзеб перанёс сталіцу ў Аўрангабад, і пачаўся перыяд заняпаду Агры.

Узвышэнне Агры пачалося у перыяд брытанскага панавання, але цяпер не як палітычнага і адміністрацыйнага, а як гандлёвага цэнтра рэгіёна. Пачала развівацца прамысловасць, горад быў звязаны чыгункай з Дэлі, Бенарэсам і Калькутай.

Сучасная Агра — буйны транспартны вузел, цэнтр лёгкай і харчовай прамысловасці, металаапрацоўкі. Развітыя кустарныя промыслы.

Універсітэт.

Зноскі

  1. The Times, The Daily Universal Register / J. WitherowLondon: Times Newspapers, 1785. — ed. size: 440581 — ISSN 0140-0460; 0956-1382; 1363-7746

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Утар-Прадэш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Агра
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)