wd wp Пошук:

Y-базон

У фізіцы элементарных часціц Y базон, як і X базон, — вельмі масіўная гіпатэтычная элементарная часціца, аналагічная W і Z базонам у Стандартнай мадэлі.

Розныя тэорыі вялікага аб’яднання прадказваюць розныя ўласцівасці Y базона. Ён пераносіць узаемадзеянне паміж кваркамі і лептонамі і мае дробавы электрычны зарад +(1/3)e і тры колеры, як і кваркі. Пад яго дзеяннем кваркі ператвараюцца ў лептоны, маючы перадумовай парушэнне законаў захавання барыённага і лептонных лікаў і, такім чынам, распад пратона.

Прыклад

Прыклад рэакцыі з удзелам Y базона:

u + d → Y →

ν ¯

e

d ¯

{\displaystyle u+d\rightarrow Y\rightarrow {\bar {\nu }}_{e}+{\bar {d}}}

\{\displaystyle u+d\rightarrow Y\rightarrow \{\bar \{\nu \}\}_\{e\}+\{\bar \{d\}\}\} У гэтым працэсе два кваркі (u-кварк і d-кварк) ператвараюцца ў d-антыкварк і лептон — электроннае антынейтрына.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гіпатэтычныя элементарныя часціцы
Катэгорыя·Элементарныя базоны
Катэгорыя·Зараджаныя элементарныя часціцы
Катэгорыя·Зараджаныя часціцы
Катэгорыя·Гіпотэзы электрадынамікі
Катэгорыя·Базоны
Катэгорыя·Фундаментальныя часціцы