wd wp Пошук:

X павільён Варшаўскай цытадэлі

X павільён Варшаўскай цытадэлі (польск.: X Pawilon Cytadeli Warszawskiej) — філіял Музея незалежнасці ў Варшаве (Польшча), які размяшчаецца ў адным з павільёнаў Варшаўскай цытадэлі. Тэматыка экспазіцыі прысвечаная нацыянальна-вызваленчым змаганням у часы расійскага панавання.

Гісторыя

X павільён Варшаўскай цытадэлі паўстаў у 1828 годзе ў рамках разбудовы кашараў з прызначэннем пад магазін абмундзіравання. Ад 5 ліпеня 1833 распачатае прыстасаванне памяшканняў пад вязніцы. Тут дзейнічаў галоўны следчы ізалятар для палітычных вязняў, некалькі сотняў з якіх тут былі забіты, тысячы высланыя на катаргу або ў Сібір. З 1834 тут дзейнічала Сталая ваенна-следчая камісія пры галоўнакамандуючым дзейнай арміі і начальніку Царства Польскага, якая з’яўлялася цэнтральным следчым органам па палітычных злачынствах у Царстве Польскім[1].

Уваход у камеру Рамуальда Траўгута у X павільёне Варшаўскай цытадэлі

Сярод вядомых вязняў X павільёна — Фелікс Дзяржынскі, Раман Дмоўскі, Апалон Кажанёўскі (бацька Джозефа Кажанёўскага), Юзаф Пілсудскі, Аляксандр Прыстар, Рамуальд Траўгут.

Пасля Другой сусветнай вайны X павільён быў адкрыты для наведвання. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося 22 студзеня 1963 года, на стагоддзе паўстання 1863—1864 гадоў.

Зноскі

  1. Stała Komisja Wojenno-Śledcza, AGAD, opis zespołu, wstęp Архівавана 17 чэрвеня 2009. Archiwum Główne Akt Dawnych, Nr zespołu: 241 / 0 Karta: A opis zespołu.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Турмы Польшчы
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Варшаўская цытадэль
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі Варшавы