wd wp Пошук:

X-храмасома

Ідыяграма X-храмасомы чалавека

X-храмасома — палавая храмасома. Ва ўсіх сысуноў і іншых арганізмаў з гетэрагаметным мужчынскім полам, у самак дзве X-храмасомы (XX), а ў самцоў — адна X-храмасома і адна Y-храмасома (XY). Існуюць і арганізмы (напрыклад, качканосы), у якіх некалькі негамалагічных X-храмасом.

X-храмасома чалавека

X-храмасома чалавека змяшчае каля 150 мільёнаў пар асноў, што складае прыкладна 5 % ДНК у клетках жанчын, 2,5 % у клетках мужчын[1]. Нясе больш за 1400 генаў, з іх бялок-кадавальных — каля 800[2] (пар. з Y-храмасомай, якая нясе ўсяго 78 генаў[3]). У жанчын дзве X-храмасомы; у мужчын адна X-храмасома і адна Y-храмасома. Адна X-храмасома ўспадкоўваецца ад маці, а другая (толькі ў жанчын) ад бабулі па бацькаўскай лініі.

Хоць у жанчын дзве X-храмасомы, у саматычных клетках адна з іх інактывавана і ўтварае цельца Бара.

Гісторыя

X-храмасома здаўна славіцца сваімі асаблівымі ўласцівасцямі сярод генетыкаў, якія назвалі яе літарай X не за форму, як можна было б палічыць[4] (аўтасомы таксама падобныя на літару X), а таму, што першыя даследчыкі былі збіты з толку тым, наколькі X-храмасома адрозніваецца ад іншых храмасомных пар. Y-храмасома была названа наступнай літарай алфавіта таму, што была адкрыта пасля X-храмасомы. Той факт, што Y-храмасома падчас мітозу мае два вельмі кароткія плячы, якія выглядаюць пад мікраскопам Y-падобна, з’яўляецца выпадковым супадзеннем[5].

X-храмасома была ўпершыню вылучана ў 1890 годзе Германам Хенкінгам (англ.: Hermann Henking) у Лейпцыгу. Хенкінг займаўся даследаваннямі яечкаў клапоў і заўважыў, што адна храмасома не ўдзельнічае ў меёзе. Хенкінг не быў упэўнены, ці былі гэта храмасомы ці аб’екты іншага класа і, такім чынам, назваў яго X-элементам[6], пазней было ўсталявана, што гэта былі сапраўды храмасомы, якія атрымалі назву X-храмасома[7].

У 1901 годзе Клэрэнс Эрвін Мак-Кланг (англ.: Clarence Erwin McClung) упершыню выказаў здагадку, што X-храмасома ўдзельнічае ў вызначэнні полу на падстве параўнання свайго даследавання саранчы з працамі Хенкінга і іншых. Мак-Кланг заўважыў, што толькі палова сперматазоідаў атрымлівае X-храмасому. Ён палічыў яе дадатковай храмасомай, якая вызначае мужчынскі пол. Пазней было ўсталявана, што Мак-Кланг памыліўся, а храмасомай, якая вызначае мужчынскай пол, хутчэй з’яўляецца Y-храмасома[6].

Храмасомныя хваробы па X-храмасоме

X-звязаныя захворванні

Гены

Плячо p

Плячо q

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ross MT, Grafham DV, Coffey AJ, et al. (March 2005). “The DNA sequence of the human X chromosome”. Nature 434 (7031): 325–37. doi:10.1038/nature03440. PMID 15772651. PMC: 2665286. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC2665286/.
  2. Chromosome X: chromosome summary(англ.) . The Ensembl project. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 28 мая 2013.
  3. Richard Harris. Scientists Decipher Y Chromosome(нявызн.) (2003). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 16 жніўня 2009.
  4. Angier, Natalie For Motherly X Chromosome, Gender Is Only the Beginning(нявызн.). New York Times (1 мая 2007). Праверана 1 мая 2007.
  5. David Bainbridge, The X in Sex: How the X Chromosome Controls Our Lives, pages 65-66, Harvard University Press, 2003 ISBN 0674016211.
  6. 1 2 James Schwartz, In Pursuit of the Gene: From Darwin to DNA, pages 155—158, Harvard University Press, 2009 ISBN 0674034910
  7. David Bainbridge, The X in Sex: How the X Chromosome Controls Our Lives, pages 3-5, Harvard University Press, 2003 ISBN 0674016211.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Храмасомы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палавы дымарфізм