William Hill - адна з найбуйнейшых букмекерскіх кантор Злучанага Каралеўства. Штаб-кватэры кампаніі размяшчаюцца ў наваколлях Вуд-Грын, Лондан, а таксама ў раёне Хеахілс горада Лідс, Заходні Ёркшыр. Акцыі кампаніі ўключаны ў індэкс FTSE 100 Лонданскай фондавай біржы. Па стане на 2 жніўня 2013 года паказчык рынкавай капіталізацыі кампаніі складае 4, 07 мільярда фунтаў.
Кампанія была заснавана Уільямам Хілам у 1934 годзе — у тыя часы, калі азартныя гульні ў Вялікабрытаніі[1] былі забаронены. З таго часу кампанія шмат разоў мяняла свайго ўладальніка: у 1971[2] яна была набыта Sears Holdings, у 1988 — Grand Metropolitan, а ў 1989 уладальнікам была кампанія Brent Walker.
Кампанія вядзе сваю дзейнасць па ўсім свеце, маючы 16600 супрацоўнікаў і галоўныя офісы ў Злучаным Каралеўстве, Ірландыі і Гібралтары. Кампанія прадастаўляе свае паслугі па тэлефоне, у Інтэрнеце або ў 2300 ліцэнзаваных букмекерскіх канторах па ўсёй Вялікабрытаніі. У 2007 годзе кол-цэнтры кампаніі для прыёму тэлефонных ставак, размешчаныя ў Ротэрхэме, Паўднёвы Ёркшыр, прынялі 125 тыс. ставак на скачкі Grand National. Паводле дадзеных кампаніі, іх пункты прыёму ставак апрацоўваюць у сярэднім больш за адзін мільён ставак у дзень.[3] Зараз працуе на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Аўстраліі, Сербіі, Таджыкістана, Манголіі.[4]
У 2008 годзе William Hill пакінулі Італію ўсяго праз два гады, гэтая няўдача каштавала кампаніі выдаткаваных інвестыцый[5] на суму 1 млн фунтаў. Сумеснае прадпрыемства ў Іспаніі было зачынена ў студзені 2010 года.
У сакавіку 2009 года William Hill закрылі 14 пунктаў прыёму ставак у Ірландыі.[6]
У верасні 2009 года кампанія прыняла ўдзел у таргах на куплю першай ліцэнзіі на анлайн гемблінг у Індыі, выказваючы сваю зацікаўленасць у выхадзе на індыйскі рынак букмекераў праз Сіккім, аддалены раён у Гімалаях.[7]
У чэрвені 2012 года William Hill з’явіліся ў Невадзе, адзіным штаце ЗША, дзе дазволеныя паўнавартасныя стаўкі на спорт.[8]
William Hill выйшаў з Сінгапура 1 лютага 2015 года з мэтай захавання Закона аб выдаленай гульні, і з папярэджаннем, што гульня ў азартныя гульні ў Сінгапуры на William Hill забаронена.[9]
З красавіка 2016 года сайт Wiliam Hill блакуецца Раскамнаглядам на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Тым не менш, кампанія па-ранейшаму прымае гульцоў з краін былога СНД, уключаючы Расію.[10]
З 2010 года William Hill вядзе кампанію па блакіроўцы рахункаў карыстальнікаў, якія жадаюць вывесці грашовыя сродкі са сваіх акаўнтаў. Адным з довадаў кампаніі ў карысць блакавання рахунку з’яўляецца пытанне бяспекі
Больш за 57% карыстачоў па ўсім свеце абвясцілі William Hill у несумленнай гульні і агідным стаўленні да гульцоў.[11]
У кастрычніку 2016 года аб’яднанне paymentsJusticeforpunters заклікала камісію па азартных гульнях Вялікабрытаніі правесці дбайнае расследаванне дзеянняў аператара на прадмет магчымых парушэнняў. Група аматараў ставак абвінаваціла брытанскага букмекера William Hill у наўмыснай адмове ад выплаты выйгрышаў.[12]
У 2007 годзе William Hill прыгразілі спыніць спонсаванне розных скачак з прычыны спрэчак з TurfTV з нагоды іпадромаў.[13] William Hill усё ж прыйшлося пайсці на зневажальную саступку і падпісаць дамову з каналам у студзені 2008.[14]
У жніўні 2009 года William Hill сталі спонсарам футбольнай каманды Málaga CF, якая гуляе ў іспанскай La Liga.[15]
У жніўні 2016 года падпісаны кантракт з “Чэлсі”[16] і “Эвертанам”. [17]
У чэрвені 2019 года букмекер стаў спонсарам адразу 7 іспанскіх футбольных клубаў:[18]