wd wp Пошук:

Лонданская фондавая біржа

Лонданская фондавая біржа (англ.: London Stock Exchange) — адна з найстарэйшых біржаў Еўропы і адзін з найбольш вядомых сусветных рынкаў каштоўных папер. Лонданская біржа сама з’яўляецца акцыянерным таварыствам, яе акцыі на ёй жа і абарочваюцца[2].

Гісторыя

Афіцыйна лонданская біржа заснавана ў 1801 годзе, аднак фактычна гісторыя гандлю каштоўнымі паперамі ў Англіі пачалася ў XVI стагоддзі[3]. Не маючы магчымасці фінансаваць дарагія паездкі ў Кітай за кошт уласнага капіталу, англійскія кампаніі, прытрымліваючыся аналагічнай мадэлі ў Антверпене, збіралі золата ў абмен на будучую частку прыбытку кампаніі[4].

У 1687 годзе пятнаццаць кампаній гандлявалі ўласнымі каштоўнымі паперамі ў Лондане. У 1695 г. іх было ўжо каля 150 кампаній[5]. У выніку невялікая частка гэтых акцый актыўна гандлявалася, многія кампаніі аказаліся нежыццяздольнымі. Англійская бурбалка IPO 1690-х гадоў часам параўноўваецца з бурбалкай даткомаў 1990-х.

Асноўным індэксам лонданскай фондавай біржы з’яўляецца FTSE100, запушчаны 3 студзеня 1984 года. Ён збірае першую сотню кампаній з найбольшай капіталізацыяй, якія каціруюцца на Лонданскай фондавай біржы[6]. У 2020 годзе агульная выручка Лонданскай фондавай біржы склала £2124 мільёны (у 2019 годзе £2056 мільёнаў)[7]. На Лонданскую фондавую біржу да 2021 года прыпадала каля 50 адсоткаў міжнароднага гандлю акцыямі. У 2021 годзе сярэдні штодзённы абарот акцый на Лонданскай фондавай біржы склаў €8,6 млрд.[8]

Зноскі

  1. 1 2 3 Market Identifier Code — 1242 экз. Праверана 1 сакавіка 2020.
  2. London Stock Exchange Group Plc (нявызн.). londonstockexchange.com. Праверана 29 лістапада 2021.
  3. History of The Stock Market (нявызн.). bebusinessed.com. Праверана 29 лістапада 2021.
  4. La prima Borsa di Londra: Royal Exchange (нявызн.). londonita.com. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2017. Праверана 29 лістапада 2021.
  5. Best United Kingdom Brokers Guide (нявызн.). comparebrokers.co. Праверана 29 лістапада 2021.
  6. L’indice borsistico di Londra FTSE 100 (нявызн.). strategia-borsa.it. Праверана 29 лістапада 2021.
  7. A leading financial markets infrastructure and data provider (нявызн.). lseg.com. Праверана 29 лістапада 2021.
  8. Amsterdam Topples London as Europe’s Main Share-Trading Hub (нявызн.). bloomberg.com. Праверана 29 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фондавыя біржы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1698 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Заходнееўрапейскія фондавыя біржы