wd wp Пошук:

Wii U

Wii U — гульнявая кансоль кампаніі Nintendo, якая стала непасрэдным паслядоўнікам прыстаўкі Wii[1]. Была прадстаўлена ў 2011 годзе на выставе Electronic Entertainment Expo.

Гісторыя

Кансоль была задумана ў 2008 годзе. 25 красавіка 2011 года Nintendo выпусціла афіцыйную заяву, у якой абвясціла сістэму, якая будзе выпушчана ў 2012 годзе і што некалькі адзінак кансолі будуць прысутнічаць на выставе E3 2011. Кансоль паступіла ў продаж 18 лістапада 2012 года ў ЗША, 30 лістапада 2012 года ў Еўропе, 8 снежня 2012 года ў Японіі. Вытворчасць Wii U афіцыйна скончылася ў студзені 2017 года[2].

Гульнявы кантролер

Кантролер уключае ў сябе 6,2-цалевы сэнсарны экран з вельмі вялікай адчувальнасцю, але не падтрымлівае мультытач. Пры гэтым кантролер захаваў традыцыйныя элементы кіравання: кнопкі і аналагавыя сцікі. У кантролер убудаваны акселерометр і гіраскоп, прысутнічае вібраатдача, відэакамера, мікрафон, дынамікі і стылус.

Тэхнічныя характарыстыкі

Хітовыя гульні

Гл. таксама

Зноскі

  1. Wii U(нявызн.) (недаступная спасылка). Nintendo. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 3 красавіка 2017. (англ.)
  2. Wii U(нявызн.). GameStop. Праверана 4 красавіка 2017. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гульнявыя прыстаўкі
Катэгорыя·Nintendo
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы