wd wp Пошук:

Electronic Entertainment Expo

Electronic Entertainment Expo (бел.: Выстаўка электронных забаў, скар. ці E3) (з 2006 па 2008 год — E³ Media and Business Summit) — найбуйнейшая ў свеце штогадовая выстаўка-шоу індустрыі камп’ютарных відэагульняў. Тут распрацоўшчыкі гульняў, выдаўцы, вытворцы праграмнага і апаратнага забеспячэння прадстаўляюць камп’ютарныя і відэагульні, гульнявыя прыстаўкі, камп’ютарную электроніку і аксэсуары.

У першую чаргу E³ — выстаўка для журналістаў і аматараў гульняў, у адрозненне ад прафесійнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў Game Developers Conference (GDC), якая штогод праходзіць у маі ў Сан-Хасэ, Каліфорнія.

Па завяршэнні кожнай выстаўкі якасць прадстаўленых прадуктаў ацэньваецца незалежнай камісіяй, якая раздае ўзнагароды Game Critics Awards. Узнагароджваюцца лепшыя ідэі, гульні, прэзентацыі і гульнявая электроніка, а таксама называюцца прэзентацыі і прадукты, які найбольш расчаравалі наведвальнікаў выстаўкі.

Гісторыя

E3 праводзіцца з 1995 года асацыяцыяй Entertainment Software Association і праходзіць штогод у чэрвені ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса, штат Каліфорнія, ЗША. У канцы 1990-х выстаўка двойчы праводзілася ў Атланце, але мела там меншы поспех і «вярнулася» ў Лос-Анджэлес.

У 2006 годзе заснавальнік E3 вырашыў змяніць фармат выстаўкі і ператварыць велізарны шоу, якое наведваюць дзясяткамі тысяч людзей, у закрытую канферэнцыю для выбраных прадстаўнікоў прэсы[2]. Аднак у 2009 годзе выстаўка вярнулася да ранейшага фармату. У 2010 годзе выстаўка зноў прайшла ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса. У 2011 годзе яна праводзілася 6—9 чэрвеня там жа[3]. У 2012 — з 4 па 7 чэрвеня таксама ў Лос-Анджэлесе. Адносна планаў правядзення выстаўкі ў 2013 годзе прэзідэнт Entertainment Software Association Майкл Галахер у інтэрв’ю Los Angeles Times 4 чэрвеня 2012 сказаў[4]:

«Мы яшчэ вядзём перамовы з горадам Лос-Анджэлесам, але маецца шэраг пытанняў, якія неабходна вырашыць. Калі вырашыць іх нам не атрымаецца, мы мяркуем перабрацца куды-небудзь яшчэ».

Арыгінальны тэкст (англ.)   

“We’re still in discussions with the city of Los Angeles, but we have a number of issues that still need to be resolved. If we can’t resolve them, we are preparing to go elsewhere.”

Тым не менш, у 2013 годзе выстаўка таксама праводзіцца ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса.

Даты правядзення выстаўкі

Зноскі

  1. Е3 2010 апраўдала надзеі арганізатараў, 6 чэрвеня 2010
  2. E3 пераназвана ў E3 Media Festival, 2 жніўня 2006
  3. E3 2011 — дата і кампаніі ўдзельнікі, 11 студзеня 2011
  4. LUKE PLUNKETT. This Might be the Last E3 In Los Angeles (нявызн.). kotaku (4 чэрвеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 06.03.2013.
  5. Клим Иванов.. Крупнейшую игровую выставку Е3 отменили(руск.) . Onliner.by (1 красавіка 2022). — апублікавана ў 12:37. Праверана 3 чэрвеня 2022.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Выстаўкі электронных забаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы