Wieś i Zaścianek (бел. Вёска і Засценак) — польскі штотыднёвік. Выдаваўся ў 1917-1918 гг. Выканаўчым Камітэтам Польскай рады Мінскай зямлі. Часопіс з’яўляўся органам прапаганды Польскай рады сярод сялян і шляхты, якія жылі на Міншчыне. Дэкларатыўнай мэтай ідэолагаў выдання было навучанне думаць і чытаць на-польску, інфармаваць насельніцтва пра палітычную сітуацыю і разпаўсюджваць эканамічны прагрэс. Першы нумар выйшаў у верасні 1917 года. №4 выйшаў 28 студзеня (10 лютага) 1918 года. Дата выдання апошняга нумару невядомая[4].