wd wp Пошук:

Volvo Personvagnar

Галоўны офіс Volvo Personvagnar AB, Гётэбарг.

Volvo Personvagnar AB або Volvo Car CorporationЗША) — шведская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Вольва». Штаб-кватэра — у горадзе Гётэбарг, Швецыя. У перакладзе з латыні «volvo» азначае «я кручуся» або «я качуся».

Раней Volvo Personvagnar ўваходзіла ў канцэрн «Volvo». C 2010 года кампанія належыць холдынгу «Zhejiang Geely».

Гісторыя

Густаў Ларсан і Асар Габрыелсан

Заснавана ў 1927 годзе Асарам Габрыелсанам (шведск.: Assar Gabrielsson) і Густавам Ларсанам (шведск.: Gustaf Larson) як даччына фірма па зборцы аўтамабіляў шведскага падшыпнікавага канцэрна «SKF».

У 1924 годзе Густаў Ларсан і Асар Габрыелсан за абедам у рэстаране «Sturehof» (Стакгольм) прынялі рашэнне стварыць аўтамабіль. Кампаньёны працавалі над такім аўтамабілем, які быў бы прыдатны да выкарыстання ў дарожных і кліматычных умовах Швецыі.

На яго стварэнне ў Ларсана і Габрыэльсана сышло 3 гады. Фінансавую падтрымку партнёрам аказала кампанія «SKF».

У 1935 годзе Volvo здабывае поўную незалежнасць ад SKF.

З 1979 года супрацоўнічае з французскай аўтамабільнай кампаніяй «Рэно».

Бяспека

Брэнд Volvo робіць у сваёй рэкламе адмысловы ўпор на бяспеку аўтамабіляў гэтай маркі, як актыўную, так і пасіўную.

Так першы ў свеце трохкропкавы рэмень бяспекі з’явіўся ў 1958 годзе ў аўтамабілях Volvo.

У 1964 годзе — першае ў свеце дзіцячае крэсла, звернутае супраць ходу руху.

Пры распрацоўцы сямейства аўтамабіляў 240/260 ўлічваліся жорсткія патрабаванні да бяспекі. Гэтак жорсткія, што гэты аўтамабіль выкарыстоўваўся урадам ЗША ў якасці эталона пры распрацоўцы патрабаванняў да бяспекі.

У 1995 годзе Вольва былі першымі, хто стаў ўсталёўваць бакавыя падушкі бяспекі. Яны сталі часткай базавай камплектацыі на ўсіх мадэлях.

У 2004 годзе Вольва прадставіла сістэму «BLIS». Гэтая сістэма апавяшчае кіроўцу аб транспартных сродках, якія знаходзяцца ў «сляпой зоне».

Уласнікі і кіраўніцтва

З 1999 Volvo знаходзіцца пад кантролем Ford Motor Company. Капіталізацыя на Стакгольмскай фондавай біржы — 256,86 млрд швецкіх крон ($37,91 млрд).

Галоўны кіраўнік — Фрэдрык Арп (Fredrik Arp).

Дзейнасць

Адзін з найбольшых у свеце вытворцаў рухавікоў для суднаў, у Заходняй Еўропе — грузавых аўтамабіляў вялікай грузапад’ёмнасці, аўтобусных шасі і будаўнічых машын. Вырабляе таксама авіяцыйныя маторы, абсталяванне для суднаў і сувязі, харчовую, харчасмакавую і біятэхналагічную прадукцыю.

У склад гурта ўваходзяць наступныя падраздзяленні:

У 2006 годзе кампаніяй было прададзена 219 931 грузавых аўтамабіляў.

Выручка гурта ў 2006 годзе — 248 млрд швецкіх крон ($36,24 млрд), чысты прыбытак — 16,32 млрд крон ($2,38 млрд).

Галоўныя цэнтры вытворчасці: Гётэбарг, Удэвала і Кальмар у Швецыі, Гент у Бельгіі, Борн (правінцыя Лімбург) у Нідэрландах, Галіфакс у Канадзе.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 22 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Volvo
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі Швецыі
Катэгорыя·Вытворцы дызельных рухавікоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных