wd wp Пошук:

Volvo PV444

Volvo PV444Volvo PV444 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Volvo
Выпуск: 19471958
Зборка:  Швецыя
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

Volvo PV444 — легкавы аўтамабіль кампаніі Volvo. Першая масавая мадэль кампаніі і першы Volvo з апорным кузавам. З 1947 па 1958 год выраблена 196 005 аўтамабіляў[1].

Гісторыя

Volvo PV444 (1 верасня 1944)

У верасні 1944 года прататып прадставілі на выставе ў Стакгольме. Заяўлены кошт на момант дэбюту складаў 4800 шведскіх крон. Было зроблена 2300 заказаў, аднак пачаць вытворчасць машын адразу пасля вайны перашкаджалі масавыя забастоўкі ў пастаўшчыкоў кампанентаў і дэфіцыт сталі. У 1946 годзе ўдалося сабраць толькі два PV444 для рэкламнага аўтапрабегу — машыны праехалі 30 тысяч кіламетраў праз усю Швецыю.

Вытворчасць пачалася ў пачатку 1947 года. Цана вырасла да 6050 крон, але тыя, хто аформіў перадзаказ, атрымалі машыны па першапачатковым кошце. 8 лютага першыя аўтамабілі былі пастаўлены кліентам.

З 1949 года для паляпшэння абароны кузава ад карозіі стала ўжывацца фасфатаванне Roto-Dip.

Пачынаючы з 1950 года амаль кожны год выходзілі новыя мадыфікацыі, якія атрымлівалі літарныя індэксы:

Пасля чарговай мадэрнізацыі ў 1958 годзе аўтамабіль быў заменены на Volvo PV544.

Тэхнічныя характарыстыкі

Зноскі

  1. Heritage Models: PV444(англ.) . volvocars.com. Праверана 11 лютага 2022.
  2. Our heritage(англ.) . volvocars.com. Праверана 11 лютага 2022.

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі Volvo
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1947
Катэгорыя·Аўтамабілі 1950-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 1940-х