wd wp Пошук:

Volkswagen Passat

Volkswagen PassatVolkswagen Passat на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Volkswagen AG
Выпуск: 1973—цяперашні час

Volkswagen Passat (бел.: Фольксваген Пасат) — аўтамабіль сярэдняга класа вытворчасці нямецкага канцэрна Фальксваген. У мадэльным шэрагу — з 1973 года.

Passat B1

Пасля набыцця Audi ў 1964 годзе і NSU ў 1969-м, Фальксваген прыцягнуў іх інжынераў да распрацоўкі новага пярэднепрываднага аўтамабіля з рухавіком з вадзяным ахалоджваннем. Новая мадэль прызначалася для замены састарэлых Фальксвагенаў Тыпу 3 і 4. Самы першы Passat, па сутнасці быў мадыфікацыяй Audi 80, выпушчанага ў 1972 годзе. Але пад маркай Audi выпускаліся класічныя седаны, а Passat B1 выпускаўся як 2- і 4-дзверны седан-фастбэк, 3- і 5-дзверны хэтчбек і ўніверсал. У астатнім Passat B1 паўтараў Audi 80 як стылістычна (дызайн абодвух аўтамабіляў быў распрацаваны італьянскім дызайнерам Джарджэта Джуджара), так і тэхнічна: абедзве маделі мелі пярэдні прывад, падоўжна размешчаныя рухавікі.

Вытворчасць Passat B1 пачалася на галоўным заводзе ў Вольфсбургу ў маі 1973 года, а ў студзені 1974 — універсалаў Passat Variant.

На аўтамабіль усталёўваліся радныя 4-цыліндравыя бензінавыя рухавікі аб’ёмам 1,3 л (40 кВт/54 к.с) і 1,5 л (55 кВт/74 к.с. або 63 кВт/84 к.с.) з надгалоўкавым размеркавальным валам і 4-ступеневай механічнай або 3-ступеневай аўтаматычнай каробкамі перадач. У жніўні 1975 года аб’ём рухавіка 1,5 літра павялічылі да 1,6 л, пры гэтым захаваўшы ранейшую магутнасць, але падвысіўшы крутоўны момант.

У жніўні 1977 года быў праведзены рэстайлінг мадэлі. Была цалкам абноўлена пярэдняя частка машыны, заменены заднія ліхтары, сталёвыя бамперы былі змененыя на пластыкавыя, у салоне з’явілася іншая абіўка і руль меншага дыяметра. Адначасова пачалася вытворчасць на заводзе ў Эмдэне.

У ліпені 1978 стаў даступны Passat з 1,5-літровым дызельным рухавіком, а ў лютым 1979-га Volkswagen прадставіў Passat GLI, які меў рухавік з упырскам паліва.

Выпуск аўтамабіля (у Еўропе) быў згорнуты восенню 1980 года. Было выраблена 2,6 мільёнаў VW Passat першага пакалення.

У 1974 годзе выпуск таксама быў наладжаны ў Бразіліі. Адтуль пастаўляўся на экспарт у краіны Амерыкі, Блізкага Усходу. Аўтамабіль выпускалі да 1988 года.

Passat B2

VW Passat B2, 5-дзв. хэтчбек, 1980–1985 Passat другога пакалення (Typ 32B) дэбютаваў у кастрычніку 1980 года з кузавамі трох- або пяцідзверны хэтчбек і 5-дзверны ўніверсал.

У жніўні 1983 года з’явілася мадыфікацыя ўніверсала з поўным прывадам Syncro.

У студзені 1985 года аўтамабіль зведаў рэстайлінг: з’явіліся іншыя, больш грувасткія бамперы і бакавыя молдынгі, змянілася рашотка радыятара, супрацьтуманавыя фары. Хэтчбекі атрымалі новыя заднія ліхтары.

У сакавіку 1987 года завяршылася вытворчасць мадыфікацый з пярэднім прывадам, выраб Syncro пряцягваўся да ліпеня[1].

Santana

VW Santana Асноўны артыкул: Volkswagen Santana У верасні 1981 на Франкфурцкім аўтасалоне быў прадстаўлены седан, які атрымаў назву Santana, што паходзіць ад назвы вятроў Каліфорніі — Санта-Ана(англ.) бел.[2].

Акрамя задняй часткі, Passat і Santana, адрозніваліся дызайнам пераду. Passat меў супрацьтуманавыя ліхтары побач з фарамі, паказальнікі паваротаў месціліся ў бамперы. У Сантаны — паказальнікі павароту знаходзіліся на куце крыла побач з фарамі.

Пасля рэстайлінгу мадэльнага шэрагу ў 1985 годзе седан таксама стаў насіць на еўрапейскім рынку назву Passat. Аднолькавым з хэтчбекам і ўніверсалам стаў і выгляд пярэдняй часткі.

У Еўропе выраб быў завершаны ў 1988 годзе, але яшчэ працягваўся ў Японіі (да 1990 года), Бразіліі (да 2006) і Кітаі (да 2013).

Ford Versailes, Ford Royale, Ford Galaxy

З 1992 па 1996 год аўтамабіль выпускаўся ў Бразіліі на сумесным прадпрыемстве Ford і Volkswagen — "Autolatina". Ford Versailles быў даступны ў кузавах 2- і 4-дзверны седан і 3-дзверны ўніверсал пад назвай Ford Royale. Таксама выпускаўся ў Аргентыне як Ford Galaxy.

Passat B3

Passat B4

Passat B5

VW Passat B5 Passat пятага пакалення дэбютаваў у жніўні 1996 года (у кузаве седан), у 1997-м прадставілі ўніверсал (Variant) і паўнапрывадную мадыфікацыю 4Motion.

Аўтамабіль абсталёўваўся бензінавымі рухавікамі 1,6 (101 к.с.), 1,8 (125 і 150 к.с.) і 2,0 (120 к.с.), 2,3 VR5 (150 к.с.), 2,8 VR6 (193 к.с.) і дызельнымі 1,9 TDI (90, 101, 110, 116 к.с.) і 2,5 TDI (150 к.с.)[3].

Passat GP

VW Passat B5 GP У 2000 годзе аўтамабіль зведаў рэстайлінг.

Абнавіўся і шэраг рухавікоў[3].

W8

Passat W8

У 2001 годзе з’явіўся Passat з рухавіком W8 аб’ёмам 4,0 л, які меў магутнасць 275 к.с. і 370 Н∙м круцільнага моманту. Прывад — поўны, каробкі перадач — 6-ступеньчатая механічная ці 5-ступеньчаты аўтамат[4]. Выпускаўся з кузавамі седан і ўніверсал.

Passat B6

VW Passat B6 Быў прадстаўлены на Жэнеўскім аўтасалоне ў сакавіку 2005 года. У жніўні 2005 быў прадстаўлены ўніверсал Passat B6 Variant.

«Шосты» Passat пабудаваны на мадэрнізаванай платформе Golf V — канструктары вярнуліся да папярочнага размяшчэння рухавіка і пярэдняй падвесцы McPherson (па такой схеме былі пабудаваныя «трэці» і «чацвёрты» Пасаты) [5].

Лінейка рухавікоў была прадстаўлена дзевяццю мадэлямі. Шэсць бензінавых рухавікоў: 1.4 TSI (122 к.с.), 1.6 (102 к.с.), 1.8 TSI (152 і 160 к.с.), 2.0 FSI (150 к.с.), 2.0 TFSI (200 к.с.), 3.2 FSI V6 (250 к.с.) і тры дызеля: 1.9 TDI (105 к.с.) і два аб’ёмам 2.0 TDI (140 і 170 к.с.).

У ліпені 2010 года вытворчасць Passat B6 была спынена.

Passat R36

Passat CC

Асноўны артыкул: Volkswagen Passat CC

VW Passat CC

У 2008 Volkswagen годзе пашырыў мадэльны шэраг, прадставіўшы чатырохдзвернае купэ Passat CC.

У 2012 на Мотаршоу ў Лос-Анджэлесе была прадстаўлена рэстайлінгавая версія Passat CC. Абноўлены аўтамабіль атрымаў кароткае імя Volkswagen CC.

Passat B7

VW Passat B7 Passat B7 быў прадстаўлены на Парыжскім аўтасалоне восенню 2010 года[6].

Аўтамабіль пабудаваны на мадэрнізаванай платформе свайго папярэдніка. Увогуле канструкцыя шасі засталася без зменаў — сур’ёзная мадэрнізацыя закранула толькі дызайн кузава ды лінейку рухавікоў, ледзь абнавіўся інтэр’ер.

У Еўропе “сёмы” Passat прапанаваўся з дзесяццю рухавікамі: чатыры бензінавых, аб’ёмам 1,4, 1,8, 2,0 і 3,2 літра і магутнасцю 122, 160, 211 і 300 конскіх сіл адпаведна; рухавік які працуе на прыродным газе (1,4 магутнасцю 150 к.с.), рухавік, прыстасаваны пад выкарыстанне біяпаліва, а таксама чатыры турбадызеля. Базавы 1.6 развівае 105 сіл, а тры двухлітровых агрэгата даступныя ў версіях магутнасцю 140 або 170 конскіх сіл. Трансмісіі — альбо механічная, альбо шасці- і сяміступеністыя робаты DSG.

Passat Alltrack

VW Passat Alltrack

У 2011 годзе на аўтасалоне ў Токіа канцэрн Volkswagen прадставіў універсал павышанай праходнасці Passat Alltrack[7].

У параўнанні з VW Passat Variant мае павялічаны на 30 мм дарожны прасвет — 165 мм. Паўнапрывадная трансмісія і электроніка аналагічныя VW Tiguan. У звычайным рэжыме 90% моманту падаецца на пярэднюю вось, а задняя падключаецца электронікай праз шматдыскавую муфту Haldex.

Passat B8

VW Passat B8

VW Passat Variant B8

Прэм’ера Passat восьмага пакалення адбылася ў кастрычніку 2014 года на Парыжскім аўтасалоне. Выпуск ажыццяўляецца ў Германіі (на заводах ў Эмдэне і Цвікау) і Кітаі (Чанчунь). У 2015 годзе Passat стаў пераможцам конкурсу «Еўрапейскі аўтамабіль года»[8].

У 2019 годзе быў абноўлены. Асноўныя змены закранулі абсталяванне: з’явіліся дадатковыя хадавыя асістэнты, абнавілася мультымедыйная сістэма, электрамеханічны стаяначны тормаз стаў на ўсіх версіях і інш.

У 2021 годзе вытворчасць седанаў была скончана[9].

Тэхнічныя характарыстыкі

У аснове аўтамабіля знаходзіцца падоўжаная версія модульнай платформы MQB — MQB-B[10][11].

Пераход на платформу MQB дазволіў зменшыць масу на 85 кг. На долю звычайнай сталі прыпадае толькі 55%, астатняе — гэта высокатрывалая (27%) і звышвысокатрывалая (17%) сталі, а таксама 1% алюмінія. Жорсткасьць кузава на кручэнне складае 30.000 Нм/градус. Колавая база павялічылася на 80 мм да 2791 мм, аўтамабіль стаў на 14 мм ніжэй (1456 мм) і на 12 мм шырэй (1832 мм), пры гэтым агульная даўжыня паменшылася на 2 мм — да 4767 мм.

Рухавікі — чатырохцыліндравыя, з турбанаддзіманнем і прамым упырскам паліва. Бензінавы шэраг рухавікоў складаецца з 1,4-літровага агрэгата магутнасцю 125 і 150 конскіх сіл, 1,8-літровага (180 к.с.), а таксама 2,0 л (у варыянтах 220 і 280 к.с.). У 2018 годзе на еўрапейскім рынку з’явіўся рухавік 1,5 TSI Evo (125-150 к.с.) з сямейства ЕА211, з функцыю адключэння двух цыліндраў ў рэжымах малой нагрузкі, а таксама абсталяваны фільтрам цвёрдых часціц OPF. Дызелі — 1,6-літровы (120 к.с.) і тры двухлітровыя магутнасцю 150, 190 і 240 конскіх сіл. Трансмісіі — шасціступеньчатая механічная або сямідыяпазонны «робат» з двума счапленнямі.

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2014[12]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў 32,685%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,987%
Бяспека пешаходаў 23,866%
Актыўная бяспека 10,076%
Пратэставаны аўтамабіль — VW Passat 2.0 TDI Comfortline

Passat GTE

VW Passat GTE

Упершыню ў сямействе з’явілася гібрыдная мадыфікацыя з магчымасцю падзарадкі батарэй ад бытавой электрасеткі (plug-in hybrid) — Volkswagen Passat GTE.

Аўтамабль атрымаў сілавы агрэгат, які складаецца з 156-моцнага бензінавы турбарухавіка аб’ёмам 1.4 л, электрарухавіка магутнасцю 114 к.с., камплекта літый-іённых батарэй ёмістасцю 9,9 кілават-гадзін і шасціступеньчатай «рабатызаванай» каробкі перадач з двума счапленнямі. Агульная магутнасць агрэгата склала 218 к.с. Запас ходу на электрацязе — да 50 кіламетраў[13].

VW Passat Variant GTE

Акрамя сілавой устаноўкі GTE адрозніваецца ад звычайнага «Пасата» радыятарнымі кратамі з сінімі ўстаўкамі, перайначаным пярэднім бамперам і святлодыёднымі дзённымі хадавымі агнямі, інтэграванымі ў фары галаўнога святла. У салоне — іншае рулявое кола, абцягнутае скурай, іншы селектар каробкі перадач, а таксама ўстаўкі з чорнага пластыка і алюмінія. Мультымедыйны комплекс з 6,5-цалевым сэнсарным дысплеем выводзіць ўсе дадзеныя, якія датычацца працы агрэгатаў і эканамічнасці язды.

Версіі для іншых рынкаў

Passat NMS

Першае пакаленне (2011)

VW Passat NMS (2011—2016)

Спецыяльна для рынку Паўночнай Амерыкі Volkswagen прадставіў VW Passat NMS (New Midsize Sedan — новы сярэднепамерны седан). Дэбют мадэлі адбыўся на Дэтройтскім аўтасалоне 2011 года[14]. Вытворчасць мадэлі была разгорнута на заводзе Фальксваген у горадзе Чатануга, штат Тэнэсі.

VW Passat NMS (2011—2016)

Аўтамабіль пабудаваны з выкарыстаннем архітэктуры еўрапейскага Passat B7. Аднак у параўнанні з ім даўжыня, шырыня і памер колавай базы амерыканскага аўтамабіля сталі больш.

VW Passat NMS (2016—2019)

Другое пакаленне (2019)

VW Passat NMS (2019—2021) У снежні 2021 года вытворчасць амерыканскай версіі была згорнута. У гонар заканчэння вытворчасці была выраблена развітальная партыя Limited Edition. Колькасць машын серыі склала 1973 адзінак (у гонар 1973 года, калі з’явілася першае пакаленне Passat). Сярод іх[15]:

Агулам з 2011 па 2021 год у ЗША было выраблена больш за 800 000 адзінак Passat NMS[16].

Зноскі

  1. VW Passat Variant. Powiew solidności i praktyczności // klasyki.auto-swiat.pl (польск.)
  2. Ich lieb dich nicht, du liebst mich nicht // AutoBild Klassik. autobild.de (ням.)
  3. 1 2 Spełnienie marzeń - Volkswagen Passat B5 (1996-2005) // autocentrum.pl (польск.)
  4. Парень из высшего общества // За рулём : часопіс. — 2001. — № 10. — С. 22-24. (руск.)
  5. Против ветра // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 7.
  6. http://motor.ru/news/2010/09/30/passat/ Архівавана 26 студзеня 2013. Новы Volkswagen Passat можна будзе адкрываць нагой // motor.ru (руск.)
  7. http://www.autoreview.ru/news/184/118751/ Архівавана 18 лютага 2013. Яшчэ Variant — Alltrack // www.autoreview.ru (руск.)
  8. Car of the Year — 2015 // caroftheyear.org (англ.)
  9. Volkswagen Passat Sedan Production For Europe Has Ended(англ.) . motor1.com (8 студзеня 2022). Праверана 9 студзеня 2022.
  10. http://motor.ru/news/2014/07/04/newpassat/ Архівавана 3 снежня 2014. Volkswagen прадставіў Passat новага пакалення // motor.ru (руск.)
  11. http://www.zr.ru/content/news/669402-novyj-vw-passat-predstavlen-oficialno/ Новы VW Passat прадстаўлены афіцыйна // За рулём
  12. https://www.euroncap.com/en/results/vw/passat/7900
  13. http://motor.ru/news/2014/09/29/passatgte/ Архівавана 30 лістапада 2014. Новы Volkswagen Passat стаў гібрыдам // motor.ru (руск.)
  14. http://motor.ru/news/2011/01/10/passat/ Архівавана 16 сакавіка 2013. VW рассакрэціў новы седан для Амерыкі // motor.ru (руск.)
  15. 2022 VW Passat Limited Edition Marks The End Of US Production(англ.) . motor1.com (19 ліпеня 2021). Праверана 25 студзеня 2022.
  16. North American VW Passat truly dead as production ends(англ.) . autoblog.com (25 студзеня 2022). Праверана 25 студзеня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Аўтамабілі 1980-х
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х
Катэгорыя·Аўтамабілі 1990-х
Катэгорыя·Аўтамабілі 1970-х
Катэгорыя·Аўтамабілі 2020-х
Катэгорыя·Аўтамабілі Volkswagen
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1973
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай