wd wp Пошук:

Audi

Audi AG — германская аўтамабілебудаўнічая кампанія ў складзе канцэрна Volkswagen AG, якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў пад маркай «Аўдзі». Штаб-кватэра — у Інгальштадце (Германія).

Старшыня рады дырэктараў — Марцін Вінцеркорн (Martin Winterkorn).

Гісторыя

1910—1920 Першы аўтамабіль Audi

У пачатку 1909 г, пасля прававой спрэчкі з першымі заводамі Horch-Werke, Аўгуст Хорх пераназваў свой другі аўтамабільны завод у Audi Automobil-Werke. Пры выбары новай назвы Хорх, не жадаючы цалкам «саступаць» супернікам сваё ўласнае прозвішча, вырашыў выкарыстаць каламбур. Слова horch па-нямецку азначае «слухай», як і audi па-латыні.

У сярэдзіне 1910 г. завод выпусціў на рынак першы аўтамабіль Audi. Гэты аўтамабіль меў 2,6 літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 22 л.з.

Галерэя

У Беларусі

Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 198 126 аўтамабіляў маркі Аўдзі[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.webcitation.org/6FyTyGlS3?url=http://www.volkswagenag.com/content/vwcorp/info_center/en/publications/2013/03/Y_2012_e.bin.html/binarystorageitem/file/GB+2012_e.pdf
  2. Пять Lamborghini и один Maybach. Названы самые популярные и редкие машины в Беларуси(руск.) . av.by (1 лістапада 2021). Праверана 1 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі Германіі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Audi
Катэгорыя·Інгальштат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных