wd wp Пошук:

Valravn

Valravn — дацкі музычны неафолк гурт. Названа по назве дацкай фальклорнай асобы — крумкача, які з’еў рэшты загінулага ў бітве караля, конунга ці правадыра і які, дзякуючы гэтаму, атрымаў звышнатуральныя магчымасці.

Створана ў 2005 годзе на аснове гурта «Virelai», які выконваў аўтэнтычную сярэднявечную скандынаўскую музыку. Песні Valravn таксама маюць фальклорную базу і таксама часта з’яўляюцца абпрацоўкі дацкіх, фарэрскіх і ісландскіх балад, якія спяваюцца на архаічных варыянтах нацыянальных моў. Вакал салісткі гурта Аны Катрын Эгілстрод, якая паходзіць з Фарэрскіх астравоў, часта параўноўваецца з голасам Б’ёрк[1]. Акрамя скандынаўскіх краін, гурт гастраліраваў у Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландах, Швейцарыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі і Расіі — у тым ліку на міжнародным фестывале «Камwа» у Пермі (2010), дзе, па меркаванню прадзюсара Аляксандра Чэпарухіна, імі была атрымана роля галоўнага адкрыцця[2].

Гісторыя

Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе, удзельнікі пачыналі сваю творчасць як акустычны фолк-калектыў Virelai. Яны ўжывалі ў сваёй працы сярэднявечныя матывы. Пазней калектыў змяніў назву на Valravn, хоць калектыў Virelai застаўся як паралельны праект. Гучанне набыло новыя характарыстыкі і з’явіліся вакальныя партыі.

У 2007 годзе калектыў выдае аднайменны дэбютны студыйны альбом «Valravn», які атрымаў чатыры зоркі з шасці ў музычным часопісе Gaffa і чатыры зоркі з пяці на AllMusic.[3]

На Danish Music Awards People у 2008 годзе гурт быў намінаваны на «Дацкі артыст года», а іх альбом «Valravn» быў намінаваны на «Дацкі альбом года». Гурт таксама быў намінаваны на «Дацкі дэбют года» пасля выхаду свайго першага альбома.[4]

Valravn на Danish Music Awards Folk, 2008

Калектыў часта гастралюе, адным з найбуйнейшых канцэртаў калектыву быў фестываль German Rudolstadt Tanz & Folk Fest, дзе яны сабралі аўдыторыю ў 70000 гледачоў.

Другі альбом гурта пад назвай «Koder på snor», выдадзены ў 2009 годзе, атрымаў вышэйшыя адзнакі ад часопіса Gaffa (пяць з шасці).[5]

Сеэберг выйграў прэмію «Дацкі інструменталіст года» ў 2010 годзе за свой другі альбом за трэк «Koder på Snor».[6]

Трэці і апошні альбом гурта «Re-Cod3d» месціць рэміксы ўжо вядомых выдадзеных раней кампазіцый і кавер-рэміксы такіх выканаўцаў як Сёрэн Бендзіксен з Сортэн Муль і Кенет Багер. Як і папярэдні альбом, ён атрымаў пяць з шасці зорак у часопісе Gaffa.[7]

У гэтым жа годзе прагучала заява ад двух удзельнікаў (Сеэберга і Хамерлуна) аб выхадзе з гурта.

У 2012 годзе астатнія музыкі працягнулі працу над новым альбомам, якую так і не завяршылі. Дзве кампазіцыі з альбома ўсё ж сталі даступныя ў лічбавым варыянце — «Hànd I Hànd» і «Genuine».[8]

Улетку 2013 года калектыў адыграў апошні развітальны канцэрт і паведаміў у сетцы Facebook аб заканчэнні музычнай дзейнасці і распаду гурта.[9]

Состав

Дыскаграфія

Альбомы

Міньён

Галерэя

Зноскі

  1. Е. Оборина. Датчане на пермской сцене // «Пермский обозреватель», 30.07.2010.
  2. М. Орлова. В Пермь на пятый международный фестиваль «КАМВА» приехали основоположники этнофутуризма // «Российская газета — Пермский край», 29 июля 2010 г.
  3. Euzen og Valravn: Train, Århus(дацк.) , gaffa.dk . Праверана 20 сакавіка 2018. Архівавана 23 студзеня 2016.
  4. Valravn: Valravn(дацк.) , gaffa.dk . Праверана 20 сакавіка 2018. Архівавана 14 лютага 2016.
  5. Valravn: Koder på snor(дацк.) , gaffa.dk . Праверана 20 сакавіка 2018. Архівавана 14 лютага 2016.
  6. DMA er klar med nomineringerne(дацк.) , gaffa.dk . Праверана 20 сакавіка 2018. Архівавана 8 снежня 2015.
  7. Valravn: Re-Cod3d(дацк.) , gaffa.dk . Праверана 20 сакавіка 2018. Архівавана 14 лютага 2016.
  8. Valravn stopper(дацк.) , gaffa.dk . Праверана 20 сакавіка 2018. Архівавана 8 снежня 2015.
  9. Valravn stopper(дацк.) , gaffa.dk . Праверана 20 сакавіка 2018. Архівавана 8 снежня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Фолк-гурты Даніі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Капенгагена