wd wp Пошук:

Unia

«Unia» — беларускі фолк-рок гурт, заснаваны ўлетку 2006 года ў Мінску.

Гісторыя

Першы склад гурта налічваў 9 асобаў. У канцы кастрычніка 2006 года было запісана першае дэма, якое музыкі прэзентавалі на радыё «Сталіца».

З 2007 года гурт пачаў выступаць у мінскіх клубах, у лютым адбыўся дэбют у хіт-парадзе «Тузін гітоў», хоць пасля першага ж тура песня «Свахначка» вылецела з хіт-парада. Неўзабаве гурт пакінула скрыпачка, затое з’явіўся дудар. Каманда ўзяла удзел у фэсце «Фолк-безумие» ў Мінску ды выступіла на беларускім тэлебачанні (у праграме «Музыкальный плей-офф»), пасля чаго здабыла ўхвальныя водгукі крытыкаў. Замест двух вакалістаў з’явіўся новы франтмен.

У чэрвені гурт прайшоў адбор на «Басовішча 2007», на якім заняў трэцяе месца. У кастрычніку 2007 года запрацаваў афіцыйны сайт гурта. Неўзабаве адбылася чарговая змена вакаліста. Пазней гурт перамог на студэнцкім фэсце «Такие пряники». У канцы 2007 гурт узяўся за запіс дэбютнага альбому.

На Раство 2008 года гурт правёў акустычны канцэрт у жывым эфіры Беларускага нацыянальнага радыё. У маі 2008 года быў прэзентаваны дэбютны альбом «Долам».

У 2009 годзе гурт узяў удзел у фэсце «Підкамінь-2009». На пятым фэсце беларускай музыкі «Амбасовішча» «Unia» заняла трэцяе месца[1]. У тым жа годзе гурт Unia быў узнагароджаны ганаровым прызом ад Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва за ўнёсак у развіццё беларускай альтэрнатыўнай музыкі.

У 2012 годзе гурт выпускае другі студыйны альбом «Едзем».[2] У 2015 годзе Unia прадпрымае спробу змяніць фармат свайго гучання, выпусціўшы новы EP «Usled za Taboj» і заявіўшы пра магчымасць адмовы гурта ад этнікі.[3]

Дыскаграфія

Рэлізы

Удзел у зборніках

Літаратура

Зноскі

  1. У фестывалі беларускай музыкі «Амбасовішча» перамог гурт «Хуткі смоўж» (бел.) . Хартыя-97 (25 чэрвеня 2009). Праверана 5 сакавіка 2017.
  2. Unia нарэшце даехала да альбома / Еўрарадыё
  3. 1 2 Гурт Unia выдаў EP “Usled za Taboj” (+слухаць) / Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі