wd wp Пошук:

Synanthedon stomoxiformis

Synanthedon stomoxiformis — від матылькоў сямейства шклянніцы (Sesiidae).

Апісанне

Размах крылаў складае 22-31  мм. Лёт імага ў чэрвені і ліпені.

Лічынкі харчуюцца на каранях відаў крушына ломкая (Frangula alnus) і жасцёр слабіцельны (Rhamnus cathartica)[1], хоць былі зафіксаваны таксама на мушмуле германскай (Mespilus germanica), грэцкім арэху (Juglans regia) і відах родаў сліва (Prunus) і дуб (Quercus)[2]. Вясной лічынка будуе вельмі характэрную выходную трубку ад кораня да ўзроўню зямлі.

Арэал

Сустракаецца на большай частцы Еўропы (за выключэннем Ірландыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Бельгіі, Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі)[3] і на Блізкім Усходзе.

Падвіды

Зноскі

  1. A Contribution to the Knowledge of the Sesiidae of Turkey (Lepidoptera) Архівавана 3 сакавіка 2016.
  2. Synanthedon at funet
  3. Fauna Europaea
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шклянніцы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL