wd wp Пошук:

Sun Microsystems

«Sun Microsystems» — амерыканская карпарацыя, вытворца камп’ютараў, камп’ютарных кампанентаў, праграмнага забеспячэння і паслуг інфармацыйных тэхналогій, заснаваная 24 лютага 1982 года. У перыяд з красавіка 2009 года па студзень 2010 года была паглынута карпарацыяй «Oracle». Штаб-кватэра кампаніі знаходзілася ў Санта-Клара, Каліфорнія.

Прадукцыя кампаніі ўключае серверы і рабочыя станцыі на аснове працэсара SPARC уласнай распрацоўкі, а таксама на працэсарах AMD Opteron і Intel Xeon; сістэмы захоўвання дадзеных; і набор праграмных прадуктаў, што ўключае аперацыйную сістэму «Solaris», сродкі распрацоўкі, праграмнае забеспячэнне для інфраструктуры WWW і праграмы кіравання ідэнтыфікацыяй. Акрамя таго, сярод вядомых прадуктаў — платформа Java і сеткавая файлавая сістэма (Network File System, NFS).

Кампанія Sun — папулярызатар адкрытых сістэм увогуле, у тым ліку Unix, а таксама адзін з буйнейшых укладальнікаў у праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам.

Гл. таксама

Зноскі

  1. National Software Reference Library
Тэмы гэтай старонкі (10):
Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кампаніі, заснаваныя ў 1982 годзе
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Каліфорнія
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кампаніі паводле алфавіта
Кампаніі, скасаваныя ў 2010 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Sun Microsystems