wd wp Пошук:

Stellantis

Stellantis NV — транснацыянальная карпарацыя ў аўтамабілебудаванні, утвораная ў 2021 годзе ў выніку зліцця італьянска-амерыканскага аўтабудаўніка Fiat Chrysler Automobiles (FCA) з французскай кампаніяй Groupe PSA. Назва Stellantis паходзіць ад лац.: stellāre, што азначае «ззяць зоркамі».

Гісторыя

У пачатку 2019 года Fiat Chrysler Automobiles паспрабаваў зліцца з французскай групай Renault і заключыў з кампаніяй папярэдняе пагадненне. Аднак французскі ўрад не падтрымаў гэтае пагадненне, і прапанова была адазвана.

Пасля Fiat Chrysler Automobiles звярнуўся з прапановай да Groupe PSA. Зліццё, афіцыйна ўзгодненае ў снежні 2019 года, дазволіла стварыць чацвёртага па велічыні аўтамабілебудаўніка ў свеце па аб’ёме вытворчасці і прывяло да штогадовай эканоміі затрат у памеры каля 3,7 млрд еўра (4,22 млрд даляраў).

21 снежня 2020 года Еўрапейская камісія аб’явіла аб сваім адабрэнні зліцця з мінімальнымі сродкамі прававой абароны для забеспячэння канкурэнцыі ў гэтым сектары.

Зліццё было пацверджана 4 студзеня 2021 года, пасля галасавання акцыянераў абедзвюх кампаній. Здзелка завяршылася 16 студзеня 2021 года[2]. Таргі звычайнымі акцыямі аб’яднанай кампаніі пачаліся на Італьянская фондавай біржы і Euronext Paris 18 студзеня 2021 года, а на наступны дзень адбыўся лістынг на Нью-Ёркскай біржы, на ўсіх біржах акцыі атрымалі Біржавы сімвал “STLA”.

Цяпер у складзе Stellantis 14 аўтамабільных марак: Abarth, Alfa Romeo, Chrysler, Citroën, Dodge, DS Automobiles, Fiat, Jeep, Lancia, Maserati, Opel, Peugeot, Ram і Vauxhall.

Зноскі

  1. 1 2 SIRENE
  2. FCA-PSA Merger Officially Finalized: Hello, Stellantis!(англ.) , motor1.com (16 студзеня 2021). Праверана 16 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Stellantis
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных