«Shape of You» — песня брытанскага аўтара-выканаўца Эда Шырана, выдадзеная 6 студзеня 2017 года ў якасці першага сінгла з яго трэцяга студыйнага альбома ÷ гуказапісным лэйблам Asylum Records[2].
4 студзеня 2017 года Эд Шыран апублікаваў 6-секундны відэатызер, які змяшчаў першы радок новай песні. 6 студзеня падчас эфіру радыёперадачы Breakfast Show на BBC Radio 1 музыкант заявіў, што песня «Shape of You» стваралася для Рыяны[3][4], з думкамі пра тое, што кампазіцыя падышла б для Рыяны, ён пачаў дадаваць у тэкст розныя дэталі (прыкладам, Van The Man on the jukebox), але толькі потым вырашыў, што ён сам будзе выканаўцам песні[5]. Шыран не пісаў яе мэтна для новага альбома, але потым вырашыў, што «Гэта будзе пацешна»[6].
«Shape of You» утрымвае ў сабе рысы жанраў дэнсхол і трапічны хаўс(англ.) бел., а таксама элементы акустыкі[7][8][9]. Пад акампанемент марымбы і перкусіі Шыран расказвае гісторыю пра знаёмства ў бары[10][11]. «Shape of You» напісана ў танальнасці До♯ мінор, тэмпе 96 удару ў хвіліну; паслядоўнасць акордаў — C♯m-F♯m-А-B, ; вакальны дыяпазон ахапляе 2 актавы ад Соль♯3 до Соль♯5[12].
Краіна | Дата | Фармат | Лэйбл | Спасылка |
---|---|---|---|---|
Свет | 6 студзеня 2017 (2017-01-06) | лічбавая дыстрыбуцыя | Asylum Records | |
ЗША | 10 студзеня 2017 (2017-01-10) | радыё | Atlantic Records | [92] |