wd wp Пошук:

Рыяна

Рыяна (англ.: Rihanna; сапраўднае імя Робін Рыяна Фэнці англ.: Robyn Rihanna Fenty, нараділася 20 лютага 1988 года, Барбадас) — барбадаская R&B спявачка і актрыса.

Дзяцінсктва і юнацтва

Нарадзілася ў Барбадасе і у 16 гадоў пераехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі, каб пачаць кар’еру спявачкі пад кіраўніцтвам прадзюсара Эвана Роджэрса. Затым яна падпісала кантракт з Def Jam Recordings пасля праслухоўвання перад Jay-Z, кіраўніком лэйбла ў той час[4].

Творчасць

У 2005 годзе Рыяна выпусціла сваю дэбютную работу Music of the Sun, якая ўвайшла ў дзесятку лепшых альбомаў Billboard 200, а сінгл «Pon De Replay» меў поспех у чарце Billboard Hot 100. Менш чым праз год, спявачка выпусціла другі студыйны альбом A Girl Like Me (2006), які дасягнуў свайго максімуму ў лепшай пяцёрцы альбомнага чарта Billboard, гэтак жа кампазіцыя «SOS» стала першым сінглам Рыяны, якія лідыравалі ў чарце Hot 100. Трэці студыйны альбом Good Girl Gone Bad (2007) уключаў у сябе чатыры хіт-сінгла «Umbrella», «Take a Bow», «Disturbia», “Don’t Stop the Music “і атрымаў 9 намінацый на Грэмі, выйграўшы ў катэгорыі Лепшае сумеснае выкананне (вакал/рэп) за песню «Umbrella» пры ўдзеле рэпера Jay-Z. Ейны чацвёрты студыйны альбом Rated R быў выпушчаны ў лістападзе 2009 года, пяты Loud у 2010 годзе, і шосты Talk That Talk у 2011 годзе.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Камерцыйная дзейнасць

У 2019 годзе Forbes назваў Рыяну самай багатай жанчынай у свеце музыкі. Яе капітал, па версіі выдання, у суме дасягнуў $ 600 млн. Большую частку капіталу Рыяне прынесла не музыка, а яе супрацоўніцтва з французскім вытворцам прадметаў раскошы LVMH. Рыяна, у сваю чаргу разам з LVMH з’яўляецца саўладальнікам касметычнага брэнда Fenty Beauty, які быў запушчаны ў верасні 2017 года[5][6].

Зноскі

  1. Rihanna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rihanna // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Rihanna // GeneaStar
  4. Reid, Shaheem; Paco, Matt. «Jay-Z’s Picks: Teairra Mari, Rihanna and Ne-Yo». MTV News.
  5. forbes.com
  6. nina.nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выканаўцы рытм-н-блюза
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Джуна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Нарадзіліся на Барбадасе
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Пераможцы MTV Video Music Awards
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Поп-музыканты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Барбадаса
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»