wd wp Пошук:

SIGQUIT

У POSIX-сістэмах, SIGQUIT — сігнал для спынення працэсу карыстальнікам, камбінацыяй «quit» на тэрмінале. Гэты сігнал таксама ўказвае, што сістэма павінна зрабіць дамп памяці для працэсу.

SIGQUIT — цэлалікавая канстанта, якая вызначана ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.

Этымалогія

SIG — агульны прэфікс сігналаў (ад англ.: signal), QUIT — англ.: quit — выйсці.

Выкарыстанне

SIGQUIT дасылаецца праграме паводле націскання камбінацыі клавіш «quit» на тэрмінале (звычайна — Ctrl-). У Linux, таксама Ctrl-4, ці SysRq на віртуальным тэрмінале.

Сігналы POSIX
SIGABRT | SIGALRM | SIGFPE | SIGHUP | SIGILL | SIGINT | SIGKILL | SIGPIPE | SIGQUIT | SIGSEGV | SIGTERM | SIGUSR1 | SIGUSR2 | SIGCHLD | SIGCONT | SIGSTOP | SIGTSTP | SIGTTIN | SIGTTOU | SIGBUS | SIGPOLL | SIGPROF | SIGSYS | SIGTRAP | SIGURG | SIGVTALRM | SIGXCPU | SIGXFSZ |

Сігналы рэальнага часу (вызначаюцца карыстальнікам) — SIGRTMIN — SIGRTMAX.

Некоторыя сігналы не ўключаныя ў POSIX і сінонімы
SIGIOT | SIGEMT | SIGSTKFLT | SIGIO | SIGCLD | SIGPWR (SIGINFO) | SIGLOST | SIGWINCH | SIGUNUSED
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сігналы POSIX