wd wp Пошук:

SIGKILL

У POSIX-сістэмах, SIGKILL — сігнал, які дасылаюць працэсу для яго неадкладнага завяршэння.

SIGKILL — цэлалікавая канстанта, якая вызначаецца ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.

На большасці платформ SIGKILL мае значэнне 9, што спарадзіла выраз «кіл-мінус-дзевяць» (англ.: kill-dash-nine), агучванне каманды тыпа «[kill](/Kill "Kill") -9 1234» (скарочаны сінтаксіс, рэкамендаваны варыянт — «kill -s KILL 1234»)

Этымалогія

SIG — агульны прэфікс сігналаў, KILL — англ.: kill — забіць, ліквідаваць (англійскі камп’ютарны жаргон).

Ужыванне

Калі сігнал дасланы працэсу, SIGKILL выклікае яго неадкладнае завяршэнне. У адрозненні ад SIGTERM ці SIGINT гэты сігнал не можа быць перахоплены ці праігнараваны , а працэс, які атрымаў яго, не мае магчымасці выканаць якія-небудзь дзеянні перад сваім завяршэннем.

Гумар

Сігналы POSIX
SIGABRT | SIGALRM | SIGFPE | SIGHUP | SIGILL | SIGINT | SIGKILL | SIGPIPE | SIGQUIT | SIGSEGV | SIGTERM | SIGUSR1 | SIGUSR2 | SIGCHLD | SIGCONT | SIGSTOP | SIGTSTP | SIGTTIN | SIGTTOU | SIGBUS | SIGPOLL | SIGPROF | SIGSYS | SIGTRAP | SIGURG | SIGVTALRM | SIGXCPU | SIGXFSZ |

Сігналы рэальнага часу (вызначаюцца карыстальнікам) — SIGRTMIN — SIGRTMAX.

Некоторыя сігналы не ўключаныя ў POSIX і сінонімы
SIGIOT | SIGEMT | SIGSTKFLT | SIGIO | SIGCLD | SIGPWR (SIGINFO) | SIGLOST | SIGWINCH | SIGUNUSED
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сігналы POSIX