wd wp Пошук:

Rokiczanka

«Rokiczanka» (гучыць як «Ракічанка») — польскі музычны калектыў, які выконвае народную музыку. Заснаваны ў 2001 годзе ў весцы Ракітна (Люблінскае ваяводства, Любартоўскі павет, гміна Любартаў).

Рэпертуар

Гурт выконвае традыцыйныя народныя песні, не толькі з люблінскага рэгіёна, але і ўсёй Польшчы. Сярод іншых падобных гурт адрозніваецца сваімі аранжыроўкамі песень, больш сучаным гучаннем, што спрыяе папулярызацыі народных традыцый сярод больш шырокай аўдыторыі[1].

Рэпертуар гурта — традыцыйная музыка, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Удзельнікі гурта — спевакі–аматары. Аранжыроўкай займаюцца прафесійныя музыкі. Кіруе гуртом ураджэнец Любліна Ірэк Бахонка – музыкант, акардэаніст, музычны кіраўнік гурта[2][3].

Гісторыя

Гурт утварыўся ў 2001 годзе. Толькі пасля 10 гадоў дзейнасці, у асноўным — канцэртнай, гурт вырашыщ выпусціць у 2011 годзе дэбютны альбом: «W moim ogródecku», які змяшчае 9 трэкаў. Альбом быў ацэнены па вартасці — яго намінавалі на званне «фолк-дыск года» ў конкурсе «Віртуальныя Гуслі»[4], пасля чаго з малавядомага, гурт стаў вядомым у асяроддзі аматараў і выканаўцаў польскай народнай музыкі[2][5].

Паспрыялі папулярнасці гурта і прафесійныя кліпы, зробленыя Пятром Смаленьскім[1][3]. Кліп на песню аднайменнага дэбютнага альбома «W moim ogródecku», быў намінаваны на Фестывалі «Festiwal Polskich Wideoklipów Yach Film — 2013» у катэгорыі лепшыя кадры[6]. Яшчэ адзін кліп гэтага аўтара, зняты на песню «Lipka», стаў хітом інтэрнета[2]. Абодва згаданыя вышэй музычныя кліпы зняты ў музеі пад адкрытым небам «Музей Люблінскай вёскі» ў Любліне[5].

«Rokiczanka» — ў значнай ступені сямейны калектыў (Васакі і Мазурэкі). Галоўная вакалістка гурта — Паўліна Васак, якая спявае сольную партыю ў песні «W moim ogródecku», а таксама разам з Кацярынай Мазурэк спявае ў песні «Lipka».

Пры «Rokiczanka» дзейнічае таксама дзіцяча-маладзёжны вакальны гурт «Mała Rokiczanka», які таксама выпусціў кампакт-дыск: «Muzyczne przygody».

Узнагароды

У жніўні 2016 года Міністр Культуры і Нацыянальнай Спадчыны узнагародзіў калектыў «Rokiczanka» Ганаровым знакам «Заслужаны для Польскай Культуры»[7].

Склад калектыва

Вакалісты

Інструменталісты

Дыскаграфія

Зноскі

  1. 1 2 Folk w nowej odsłonie. W skansenie teledysk nagrywają “Rokiczanki”(польск.) . TVP Lublin (18 лютага 2013). Праверана 14 снежня 2017.
  2. 1 2 3 Łukasz Minkiewicz Teledysk Rokiczanka – “Lipka” hitem internetu. Porównują go do “My Słowianie”(польск.) . Dziennik Wschodni (6 красавіка 2014). Праверана 14 снежня 2017.
  3. 1 2 Rokiczanka prezentuje folklor lubelskiego(польск.)  (недаступная спасылка). Etnosystem.pl. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2014. Праверана 14 снежня 2017.
  4. Rokiczanka. W moim ogródecku(польск.) . Wirtu@lne gęśle. Праверана 14 снежня 2017.
  5. 1 2 Muzyka folkowa coraz popularniejsza: Rokiczanka bije rekordy(польск.) . lublin112.pl (16 лістапада 2013). Праверана 14 снежня 2017.
  6. Borys Kossakowski Ogłoszono nominację do Yachów, nagród za najlepsze polskie teledyski(польск.) . trojmiasto.pl (25 лістапада 2013). Праверана 14 снежня 2017.
  7. Rokiczanka uhonorowana medalem od Ministra Kultury i Dziedzictwa Narodowego(польск.) . lubartow24.pl (18 жніўня 2016). Праверана 15 снежня 2017.

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0