wd wp Пошук:

Rhamnus alaternus

Rhamnus alaternus — куст; вид роду жасцёр (Rhamnus) сямейства крушынавыя (Rhamnaceae).

Батанічнае апісанне

Гэта вечназялёны куст 1-5 м у вышыню. Сцеблы ў чырвонай кары; маладыя галінкі апушаныя.

Лісце круглявае і кампактнае, 2-6 см у даўжыню, яно часам размешчана амаль насупраць, авальнае або ланцэтнае, скурыстае, бліскуча зялёнае, жаўтлява-зялёнае знізу.

Кветкі маленькія, духмяныя. Перыяд цвіцення доўжыцца з лютага па красавік.

Плады чырвона-карычневыя костачкавыя каля 3-4 мм, якія змяшчаюць ад двух да чатырох насенін. Плады цямнеюць да чорнага пры паспяванні.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Плады маюць гаючыя ўласцівасці і могуць быць выкарыстаны з асцярогай як слабільнае.

Распаўсюджанне

Гэты від шырока распаўсюджаны ў тэрмафільных вечназялёных хмызняках у міжземнаморскіх рэгіёнах, ад узроўню мора да 700 м над узроўнем мора. Гэты від вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага хмызняку ў садзе, цэніцца за сваё глянцавае вечназялёныя лісце і чырвоныя ягады.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жасцёр
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL